Струна гарачая

Струна гарачая, дзівосная –
Настрой маёй душы жывой.
Праходзяць хутка зімы з вёснамі,
Дзе звон струны гучыць канвой.

Струна бунтарная, вячыстая,
Адносіць рэха ноты ўдаль.
Гучанне, як вада празрыстая,
Галінкі дрэў нібы вуаль.

Струна дрыготкая, напеўная…
Ад мілых гукаў запяю.
Жывыя струны – ночка спеўная,
Адвечны сум свой загаю.

Струна жывая, непакорная,
Ты музыканту, як сястра.
Твая ласкавасць непаўторная,
А мужнасць, як у змагара.

Струна чуллівая, балючая,
Тугая тонкая струна.
Гучыць, спявае хтось над кручаю.
Вядома ўсім: прыйшла вясна.


Рецензии