З натуры...

Сырое, волкае паветра…
Вядома, гэта ход вясны.
Паток, як напамінак ветра,
Развеяў хутка чары-сны.

Такім мне звонкім падалося,
Бы птушка крыльцамі звініць.
Вясною гэтак павялося –
Напружана паветра ніць.

Тугое, вязкае паветра…
Вось надыходзіць ціхі час.
Вільготнасць, нібы з цёмных нетраў,
Раптоўна ахапіла нас.

Якое пругкае – здалося…
Густое, але рэзаць – грэх…
Імгненна неба зацяглося,
Сабакі чуцен громкі брэх.

Якая гулкая мясціна…
Яна над Нёманам лягла.
З другога боку ёсць плаціна,
Яе схавала муць-імгла…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →