Дарога-доля

Дарога-доля ў жыцці,
Свая ў кожнага яна.
Дастойна хочацца прайсці
Без перашкод, іх шмат – без дна.

Няма дарогі без прычын,
Праз лёс праложыцца сама.
Для спраў сур’ёзных ёсць зачын,
Задач-загадак для ума.

Дарога-доля, як струна,
Цераз лясы-бары ды луг.
Дарога-матухна адна,
Шлях не адолець без патуг.

Дарога-праца, цяжкі шлях,
Дзве каляіны – добры знак.
Вядома: чалавек – не тля,
Не зверне з шляху аніяк.

Дарога-доля нас вядзе,
Свая ў кожнага яна.
Будзь моцным у любой бядзе,
Не перамогуць страх, мана…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →