Крычалi лебедзi

Крычалі лебедзі ці гусі…
Аб тым, напэўна: «Дома… дома…»…
Зварот ў балота Беларусі…
Жаданы іх прылёта момант.

Ляцелі доўгай чарадою,
Кудысьці, мабыць, на Палессе.
Не ведаць гора вам з бядою,
Радзіма зоркай уваскрэсне.

На крык птах сэрца адгукнецца,
Нібыта радасць закрычала.
Той гук далёка захлынецца –
Дзесь у далёкага прычала.

Дамоў вярнуліся нарэшце,
Выводзіць птушанят – занятак.
Малая засталася рэшта –
Гняздо будуецца заўзята.

У ім сагрэць сваіх нашчадкаў,
Сачыць, як хутка падрастаюць.
З’яўляецца сапраўднай хватка,
Ды звычак дзеткі не губляюць. 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →