Ляцяць па небу...

Ляцяць па небу хутка хмары,
Нібыта коні на парад.
Гляджу на іх і птушкі-мары
Лагодзяць свой прыгожы рад.

Рухавы лёгкія аблокі,
Як быццам коні на бягу.
Патокам моцным, звыш шырокім,
Уражанне я зберагу,

Каб напісаць аб хмарках вершык,
Прыроды дзеці – гэта мы.
Я зразумела ў класе першым –
Чуццё – дзіцячыя умы.

Нясуцца белыя патокам,
Як ветразі – вось прыгажосць!
Абраннікі страфы высокай,
На свеце цуд, напэўна, ёсць.

Ляцяць па небу хмаркі-коні,
Хто зможа гэтых здань дагнаць?
Заколе раптам моцна ў скронях,
Я коней здолею пазнаць.


Рецензии