Шолах

Асцярожны, таямнічы,
Чуецца ў лесе шолах.
Можа ходзіць паляўнічы?
Вобраз тонкі, маляўнічы,
Але зверу, птушцы – вораг…

Гэты шолах незмаўкальны,
Пэўна, так вясна смяецца.
Гук у лесе пранікальны,
Ён лагодны, не скандальны,
Слухаць шолах давядзецца.

Ён загадкавы, нясмелы,
Ды няспынны, падазроны.
Можа там ляснік умелы?
Назірае: дрэвы цэлы?
Недзе каркаюць вароны.

Сонны шолах, палахлівы,
Раптам прападзе, узнікне…
Мусіць, птушак пералівы,
Голас-шолах баязлівы,
Цераз лес густы пранікне.

Асцярожны, ціхі, лёгкі…
Нібы шум лазы ў балоце.
Уздыхну не раз з палёгкай,
Разнясецца гук далёка, 
Грае ветрык у чароце.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →