Балада пра Зосю

Крыльцы на спінцы,
пяшчотны носік,
вушкі разведчыка,
вочкі-бурштын.
З юнай напарніцай –
котачкай Зосяй –
хоць за штурвал,
хоць на ўражэскі штык.

Мілы кісёныш,
прытулены ўвосень.
Буська і лётчык.
Баец і сястра.
У камуфляжы
пільная Зося
службу нясе...
аж пакуль не... вясна.

Вораг не спіць:
дыверсанты між сосен.
А гаспадыня...
ні духам ні сном!
Бойку прымае
адважная Зося,
каб не пусціць
варажнечу ў дом.

Бойка і койка...
Ёй месяцаў восем.
Званне Героя –
і могільны крыж.
Ляці і не бойся,
чароўная Зося:
твой дом не кране
ані вораг, ні мыш.

29.03.2026


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →