Бор меднастволы
Ратункам у вайну ты быў.
Стагодні бор, конь чорнагрывы,
Ты славу вечную здабыў.
Дрымучы бор, залатаногі…
Старонка родная мая.
Праз бор бягуць удаль дарогі,
Ды чутны спевы салаўя.
Бор родны, ты заўжды чароўны,
Не раз спасаў, бярог людзей.
Нібыта ты сваяк ім кроўны,
Удзельнік добры ўсіх падзей.
Бор старажытны, неабсяжны,
Багацце мілай стараны.
Памочнік, багатыр адважны,
Сасна падобна да струны.
Бор гонкі, бор густы, дрымучы…
Прытулак вечны партызан.
Няхай бяда цябе не мучыць,
Спявае вецер свой раманс.
Нібы істота ты жывая…
Размову я з табой вяду.
Гучыць бор, дрэва ажывае,
Сказ пра мінулую бяду.
Свидетельство о публикации №226040600446