Салавейка

Я шчыра дзякую, мой дружа,
За спеў чароўны, голас чысты…
Ты, салавейка, часам, кружыш,
Шукаеш, мабыць, сад празрысты.

Табе навошта? Без патрэбы…
Спяваеш на галінцы кожнай.
Ты садам тым старым не грэбуй,
Пяюн ты не пустапарожні.

Магчыма, малады, няўмека?
Шукаеш верную сяброўку?
Цураешся ты чалавека?
Заводзіш мілы шчэбет зноўку?

Не, то не шчэбет, гэта песня,
Якая льецца на прасторы.
Няхай жа прыгажосць уваскрэсне,
Яе не перасіліць хорам.

Я шчыра дзякую, мой дружа,
За талент твой, такі вялікі…
Няма саперніка – адужваць,
Пяюн ты, брат, не без’языкі… 


Рецензии