З сапраудным развiтацца...

З сапраўдным развітацца цяжка,
Будзь нават ён не родны вам.
Вагой прыдавіць гора важкай,
На сэрцы, пэўна, новы шрам.

Не надта многа іх, сапраўдных,
Пералічу па пальцам рук.
Тых, хто не раз жыццё апраўдваў,
Хто не спыняў да праўды рух.

Мне ўсё ж такі пашанцавала:
Сапраўдных ведала людзей.
Іх не зламалі боль, навала,
Яны – цэнтр жудасных падзей.

Цаны няма сапраўдным людзям,
Яны не дбаюць аб сабе.
Мы іх ніколі не забудзем –
Надзейныя ў барацьбе.

Бясстрашныя, з агнём адвагі,
Жыццё іх – прыкладам другім.
Няма прычыны для заўвагі,
Спяваю сэрцам славы гімн.

З сапраўдным развітацца цяжка,
Кавалачак тваёй душы…
Вагой прыдавіць гора важкай,
Жыццё вялікіх, апішы…


Рецензии