Не мудрагелiста...

Не мудрагеліста, сярмяжна,
Радочак верша напішу.
Да слова ставіцца паважна,
Я марнатраўствам не грашу.

Мастацтва для мяне адкрыта,
Мастак – мой лепшы сябра, брат.
Жыцця карціны альбо быта –
Увекавечаны парад.

Уганароўваць толькі вартых,
Хто з працаю даўно на: «ты».
Хто фарбы змерыў годнай квартай,
Хто не лічыў сябе святым,

А працаваў свой век старанна,
Не раз уклаў агонь душы.
Мастацтву хто служыў адданна,
Ды здзейсніў той загад: «Пішы!»

Напэўна, Госпада пасланец,
Пасрэднік прызнаны яго.
Не прымітыўны ашуканец,
А варты слова ён майго.

Не мудрагеліста, сярмяжна,
Радочак шчыра напішу.
Да працы ставіцца паважна…
Ні літарай не саграшу…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →