Пiшу, бывае...
Складаю свой радочак-свет.
Нібыта, муза мая поруч,
Ды шле мне похапам прывет.
Поліфанія не пляткарка,
Яна гучыць, яна крычыць.
Ды гэтак, што парою жарка,
Прашу, хай трошкі памаўчыць.
Пішу, я не магу іначай,
Успырхне муза ад мяне.
Намер яна пераіначыць,
Але ж цяпер не абмане.
Нанізваць, як каралі слова,
Адгадваць тонкі сэнс радка.
Гучыць магутная аснова,
Працуе ўноч мая рука.
Пішу, няма куды падзецца,
Такі, напэўна, выпаў лёс.
У Паэзію акно ёсць, дзверца,
Мая ўдзячнасць да нябёс.
Свидетельство о публикации №226040900569