Ён белабрысы...

Ён белабрысы, непрыгожы,
Маленькі рост, нібы хлапчук.
На ўсе прыгоды вельмі ж гожы,
Мянушка ў яго – Ляўшук.

А прозвішча мне невядома,
Навошта ведаць? Сын вайны…
Не змог застацца хлопец дома,
Цягнулі франтавыя сны.

Разведчык палкавы, вядомы…
Валодаў добра мовай іх.
Ды глыбіня душы прадонна,
Яе хапіла б на дваіх.

«Чаму ты Ляўшуком завешся?»
Спытаў аднойчы ў яго.
«Дык я ляўша… Не адаб’ешся
Ад спрыта гэтага майго».

Яму ўдзячны вечна буду,
Ён веды шчодра дараваў.
Яго наказы не забуду,
Сістэму сам пабудаваў.

Ён белабрысы, невыразны,
Сапраўдным немцам лёгка стаць.
Разведчык лоўкі, невыказны,
Яго век буду бласлаўляць…


Рецензии