Дрымотны лес...

Дрымотны лес мяне чаруе,
Лістоў не бачу, іх намёк.
Наш бацька-Нёман завіруе
Ў прыгожы веснавы дзянёк.

Спяваюць птушкі шчыра, гучна,
Прыйшла вясна, яе пара.
Ды матылькі збяруцца кучна
Там, дзе лісіная нара.

Ручай бяжыць, спявае штосьці,
Да бацькі-Нёмана ёсць ход.
Ён так спяшаецца не ў госці,
Яго рашучы падыход.

Лісток злятае пажаўцелы –
Мінулагодні ён сынок.
Мінорны выгляд – мяккацелый,
Яго заўважыць пільны зрок.

Дрымотны лес мяне чаруе…
Праз пару тыдняў – не пазнаць…
Самоту, жаль ён ахвяруе,
Магу ўражанне трымаць.


Рецензии