Пясочак
Маёй Радзімы скарб і дар.
Звініць пад ветрам, як маністы,
Я пад уплывам добрых чар.
Пясочак згладжаны, сыпучы
Пакрыў сабою берагі.
Ёсць гнёзда ластавак над кручай,
Той відарыс мне дарагі.
Пясочак чысты ды гарачы –
Нагрэла сонейка за дзень.
Зара, здаецца, вось заплача,
Калі тут запануе цень.
Пясочак, забяры трывогі,
Гляджу не раз я на пясок…
Бо да цябе вядуць дарогі
Праз бор хваёвы, праз лясок…
Пясочак мілы, сябра верны,
Твая краса лагодзіць зрок.
Прыроды скарб, мацнеюць нервы,
Радзімы залаты пясок…
Свидетельство о публикации №226041000592