Высакародным...

Высакародным, паэтычным…
Такім павінен быць радок.
А не ганебна-ганарыстым,
Нібы гарэзлівы выток.

Вяртлявым ды пустым, гняўлівым?
Навошта ж так смяшыць людзей?
Часамі надта ганарлівым,
Далёкім ад жыцця, падзей…

Укус нібыта камарыны,
Бяззубым выдасцца радок.
Палёт знямоглы, вераб’іны,
Іржавы, кволенькі паток.

Ілжывым, жудасным, завялым…
Навошта гэтым даражыць?!
З зайздрослівым, змяіным джалам…
Напэўна, так не трэба жыць.

Высакародным, паэтычным,
Святым павінен быць радок.
Не здзірванелым ды касцістым –
У будучыню твой плявок.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →