Вялiкдзень

Вялікдзень… Свята напаткае,
Знак, што не будзе забыцця.
Хрышчоны свет так сустракае –
Яечка – сэнс дабра, жыцця.

З часоў далёкіх павялося:
Этычны даўніны ўзор.
З пары прародзічаў жылося,
Здзяйсняла вера свой дазор.

Вялікдзень – гэта абнаўленне,
Глядзіць гістрыя на нас.
Душы народа асвятленне,
Чуллівасць – думала не раз.

Глыбокі сэнс, як адраджэнне,
Яечка чырванню гарыць.
Той звычай не награмаджэнне,
Цары вучылі нас дарыць.

Вялікдзень сустракаюць людзі,
Прыгожы дзень, шчаслівы лёс.
Няхай удачы ўсім прыбудзе,
Мая малітва да нябёс.
 


Рецензии