Усё паутараецца... Частка другая
Частка другая
Перад чарговай паездкай у Даўгаўпілс (другі па вялічыне і значэнні горад Латвіі пасля сталіцы Рыгі – заўв. аўт.) трэнер прапанавала ўзяць з сабой купальныя касцюмы. Мы здзіўляліся: навошта зімой купальнікі. На ўсе пытанні Галіна Сяргееўна адказвала:
– Там поглядзім!
“Купальная” тэма выклікала непадробную цікавасць ва ўсіх, у тым ліку і ў гульца мужчынскай каманды Мікалая. Сустрэўшы мяне ў інтэрнаце, ён спытаў:
– Нэлка, а ты не ведаеш, навошта патрэбны купальнікі?
Мае няўрымслівыя чорцікі не маглі ўпусціць такую магчымасць.
– А ты не ведаеш?
– Не, нават не здагадваюся!
– Я краем вуха чула, што, магчыма, нам удасца патрапіць у падпольны стрыптыз-бар!
– Ды ты што! Гэтага не можа быць!
– Усё можа быць! Гэта ж Захад, Прыбалтыка!
– А навошта нам купальнікі? – не разумеў Мікалай.
– Мы ж пойдзем не адны, а разам з супернікамі. Калі яны прайграюць, у чым я не сумняваюся, раптам захочуць узяць рэванш ў іншай “спартыўнай” дысцыпліне – эстрадным танцавальным нумары на подыўме?
– Ты гэта сур’ёзна?
– Чаму – не? Маладыя, разняволеныя, добра складзеные дзяўчынкі і хлопцы разам могуць пакруціцца каля шоста.
– А наша каманда, яна якое мае дачыненне да гэтага?
– Вось, правільна, Мікалай, ключавое слова – каманда! Калі трэнер скажа ісці, хіба ты не пойдзеш?
– Ну, не ведаю…
– А я пайду, бо слова настаўніка – закон!
Мікалай доўга і недаверліва глядзеў на мяне, відавочна, не чакаючы такой прыці ў вонкава сціплай дзяўчыны. Падумаўшы, сказаў:
– І я, мусіць, пайду, калі трэба. Хоць і не хочацца…
– Ты што, с тваёй-та фактурай! “Гарачыя” латышскія дзяўчыны нават чырвонцы ў твае купальныя плаўкі будуць складаць!
Усю размову я “трымала” сур’ёзны і заклапочаны твар, як бы загадзя змірыўшыся з непазбежнасцю. Я не вымавіла фразы “Толькі гэта – паміж намі!”, вынікі агучвання якой могуць даць зваротны вынік.
Так і здарылася: пра змест гутаркі ніхто не даведаўся.
У першы дзень знаходжання ў Даўгаўпілсе дзве каманды медыкаў па чарзе гулялі з камандамі нейкага прамысловага прадпрыемства горада. Па традыцыі пасля гульні каманды заставаліся маральна падтрымліваць адзін аднаго.
Медыкі нанеслі паражэнне прамыслоўцам. Сабраўшы ўсіх гульцоў, трэнер абвясціла далейшы парадак дня:
– Обед, адпачынак, можна паспаць. У восем гадзін вечара – збор у холе гасцініцы. Пры сабе мець купальныя прыналежнасці і ручнік. І без спазненняў!
Мы з Мікалаем па-змоўніцку пераглянуліся.
“Ну, вось, пачалося!” – падумаў ён, не звярнуўшы увагі, што трэнер, супраць звычаю, не назвала форму адзення.
У прызначаны час за намі прыехаў заводскі аўтобус. Прыкладна праз паўгадзіны мы выйшлі ў даволі прастакаватай пабудовы. Сялянскага выгляду мужчыны, якія сустракалі кампанію, гасцінна запрасілі нас у будынак.
Прызначэнне пабудовы вызначалася па паху адразу пры ўваходзе ў яе – лазня.
Гаспадары папрасілі прабачэння, маўляў, крыху не паспелі.
Пераапрануўшыся ў купальнікі, першая змешаная жаноча-мужчынская партыя адправілася ў апарню.
Аматар рускай лазні, унутры апарні я не магла зрабіць удых. Сухое паветра абпальвала і хацелася толькі аднаго: хутчэй адсюль выскачыць. Трэнер зайшла разам з намі і пасадзіла ўсіх на паліцах. Стаўшы каля ўваходных дзвярэй, нікому не дазваліла выйсці раней вызначанага ёю тэрміна:
– Пот павінен не проста выступіць, а ліцца з вас ручаямі! Вось тады і выпушчу!
– Нічога сабе – крыху “не паспелі”! – падумала я аб прабачэннях прымаючага боку.
– Калі б паспелі, то мы даўно ўжо ператварыліся б у вугольчыкі! І так ужо вушы ў трубачкі згортваюцца! Добра, што ў мяне ёсць што вытапіць! А што можна “выціснуць” з Наташы? – прыкідвала я, разглядаючы худую таварку.
Разважаючы, я і не заўважыла, што ўжо і не так горача, і галава, абароненая лямцавым капялюшам, не страціла здольнасці думаць.
(Як высвятлілася пасля, апарня была прагрэта да тэмпературы дзевяноста градусаў – заўв. аўт.).
Каманда трэнера прагучала нечакана:
– Усе – на выхад! І адразу – направа!
Так мы і зрабілі. Дзівосная карціна адкрылася майму погляду! Ледзяная дарожка, якая вядзе да сярэдніх памераў басейна, а на паверхні вады плаваюць невялікія ільдзінкі!
Слізгаючы нагамі па лёдзе, Галіна Сяргееўна падышла да беражка вады.
– Ніякіх роздумаў! Рабі, як я!
З крыкамі, вартымі лепшых прадстаўнікоў плямёнаў паўночнаамерыканскіх індэйцаў, трэнер кінулася ў штучны вадаём.
Усе “перагрэтыя” рушылі ўслед яе прыкладу; я на секунду затрымалася. Не, не з баязлівасці: не магла адарваць позірку ад дзіўнага відовішча. Пара ад разгарачаных целаў, якая клубілася над ледзяным басейнам, нагадвала мне сюррэалістычную карціну невядомага аўтара.
– Вяртайся на грэшную землю, дакладней воду! Хуценька сюды! – крыкнула мне Галіна Сяргееўна.
Скокнуўшы ў басейн, замерла ў чаканні раптоўнага спынення сэрца. Замест яго прыйшло адчуванне паколвання, паскубвання, анямення рук-ног. А пасля выхаду з басейна – цяпло, асалода, якія разліліся па ўсім целе.
У Мікалая я потым папрасіла прабачэння, сказаўшы, што стрыптыз-бар – гэта розыгрыш.
– А я і на самой справе паверыў, ты так пераканаўча пра гэта казала!
У мяне не было ніякіх сумневаў на гэты конт. Яркія, самыя стыльныя імпартныя плаўкі Колі выгадна адрозніваліся ад сціплых савецкіх вырабаў, якіе дэманстравала мужчынская палова наведвальнікаў сауны.
Працяг http://proza.ru/2026/04/13/1027
Свидетельство о публикации №226041301014
Как же легко, оказывается, поймать некоторых представителей мужского пола на подначку, лишь намекнув на возможность присутствия на стриптизе...
И ведь поверил однокурсник, да не просто поверил, но еще и провел, своего рода, "подготовку".
Впрочем, если задуматься, по своему воздействию на организм, включая, к слову, и эмоциональную составляющую, баня, пожалуй, в некотором смысле, стриптизу сто очков вперед даст.
Тренер точно знала, что делает - подобная, прощу прощения, "расслабуха" после игры - отличное средство восстановления.
С самыми добрыми пожеланиями,
Сергей Макаров Юс 13.04.2026 19:48 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Николай оказался "злопамятным" мужчиной.
Какое-то время мы с ним работали заместителями главного врача по экспертизе временной нетрудоспособности крупных лечебных учреждений Брестской области.
Встречаясь на производственных совещаниях, Николай считал нужным напомнить мне, как я разыграла его в институте. Коллеги с интересом наблюдали за жестикуляцией Коли и заразительным смехом собеседников после завершения беседы.
С улыбкой и самыми наилучшими пожеланиями.
Нелли Фурс 14.04.2026 09:14 Заявить о нарушении