Усё паутараецца... Частка трэцяя

Усё паўтараецца
Частка трэцяя

Праз сорак гадоў я нанава перажыла адчуванні, падобныя эмоцыям пры першам наведванні сауны. Праўда, у некалькі іншай інтэрпрэтацыі.

Мая малая радзіма – пасёлак Целяханы на Брэстчыне з вядомай у савецкі час лыжнай фабрыкай, якая вырабляла прадукцыю для жыхароў усяго Савецкага Саюза.

Пасля смерці бацькоў сумеснымі намаганнямі двух сем’яў, сястры Таццяны і маёй, мы беражліва захавалі і добраўпарадкавалі сямейны ачаг. Ён, як і пры жыцці бацькоў, застаецца любімым месцам адпачынку нас, нашых дзяцей і ўнукаў.
 
 Завершальным этапам ва ўладкаванні дома пасля яго газіфікацыі, правядзення цэнтральнага водазабеспячэння і каналізацыі, рэканструкцыі і капітальнага рамонту будынка, стала будаўніцтва лазні.
 
Праект сястры Таццяны дазволіў не прывязваць лазню да цэнтральнага водазабеспячэння, што дало магчымасць не асцерагацца замярзання сістэмы падачы вады ў зімовы перыяд.

Вынікамі ўвасаблення ў жыццё арыгінальнай ідэі сястры часам карыстаюцца мае дзеці. Пражываючы на адлегласці больш за дзвесце кіламетраў ад Целяхан, зрэдку ў міжсезонне тэлефануюць з прапановай:

– А ці не махнуць нам, мама, у лазню?

Тры гады таму выдалася слаўнае надвор’е ў перыяд паміж Новым годам і Калядамі Хрыстовымі. Дзённая тэмпература паветра сем-восем градусаў ніжэй нуля, багатае снежнае покрыва, сонца.

Пачуўшы ў тэлефоннай трубцы голас старэйшага сына Дзяніса: “А ці не махнуць нам…”, не чакаючы заканчэння пытання, адказала:

– Вядома, так!

У Гродна Дзяніс сабраў сваіх малодшых дзяцей, двайнят Гары і Давіда; па дарозе з Мінска малодшы сын Павел заехаў у Баранавічы па бацькоў. І мы – “махнулі”!
Дзяніс, рэдкі спецыяліст па падрыхтоўцы лазні, справіўся з задачай прыкладна за тры гадзіны, дагнаўшы тэмпературу паветра ў апарні прыкладна да сямідзясяці градусаў. Павел дапамагаў брату; мы з мужам і ўнукамі займаліся падрыхтоўкай сямейнай вячэры.

У нашай лазні часта парацца разнаполыя асобы. Для зручнасці майстрыха Таццяна вырабіла каля дзесяці імправізаваных кілтаў з мастацкімі аплікацыямі: бананы, перцы, клубнічкі, іншыя выявы. Фруктова-ягадныя абазначэння прасцінак вельмі любяць дзеці; дарослыя таксама знаходзяць магчымасць абыграць значэнне бананаў-перцаў-клубнічак.

Да нашага першага заходу ў апарню ўжо настаў змрок. Добра прагрэўшыся,  ўспомніла свае інстытуцкія адчуванні ў даўгаўпілскай сауне. Выйшаўшы на двор, зняла лазнёвую адзежу і расцерлася снегам.

Ледзь я накінула на сябе прасцінку, выйшаў Дзяніс з сынамі. Знайшоўшы самую вялікі сумёт, акунуўся ў яго; яго прыкладу рушылі ўслед трохгадовыя хлапчукі.
Да наступнага нашага выйсця з апарні пачаўся снегапад. Пушыстыя камякі снега павольна падалі на дахі, хмызнякі, землю і нашыя гарачыя, у прамым сэнсе слова, голавы. Як у шлягеры Сяргея Бярэзіна: “Снег кружыцца, лётае, лётае…”

Захапленню дзяцей не было мяжы. Яны перакульваліся, кідаліся снежкамі, закопваліся ў сумёты, качалі ў снезе бацьку і вішчалі ад задавальнення.

Я хвалявалася за здароўе ўнукаў; дзякуй Богу, усё абышлося.

З той пары адно з самых яркіх маіх успамінаў: два басаногія хлапчука, якія ідуць гуськом па снезе, снежная завіруха… І снег, снег, снег, які запоўніў усю прастору…

І адчуванне бесконцасці быцця…

Усё паўтараецца…


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Почему-то вспомнился герой одного из советских фильмов, утверждавший, что баня это не просто возможность смыть накопившуюся грязь, но еще и своего рода философия жизни. Да, можно сколько угодно расписывать преимущество ванной, благо нынешние достижения цивилизации позволяют, при наличии средств, конечно, стать обладателем шикарных экземпляров со всевозможными пузырьками и массажем, но...
Таких впечатлений, что человек получает в бане, ни одна ванная не подарит.
Это заведение действительно способно очистить организм не только в физическом плане, но и плане психологическом и, пусть кто-то и сомневается, плане нравственном.
Ну, а уж о том, какие посиделки иногда устраивают в банях, и говорить нечего.
Баня, иной раз тоже становится этаким клубом по интересам.
Ну, а семейная баня, это еще и возможность сохранения традиций...

С глубочайшим уважением и самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   14.04.2026 18:01     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за отзыв!

Полностью согласна с утверждением "киношного" героя, что баня - "своего рода философия жизни".

После каких-либо неприятностей на работе посещение бани - самое лучшее лекарство. По завершении банных процедур, как правило, в моей памяти всплывает известный афоризм царя Соломона: "И это пройдёт".

А роль бани в сохранении семейных традиций и вовсе трудно переоценить...

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   15.04.2026 08:28   Заявить о нарушении