Святая матчына пяшчота

Святая матчына пяшчота…
Цаны ў пачуцця няма.
Яно – нявыбраная квота,
Так зразумела я сама.

Пяшчота дзіўная кранае,
Сардэчная, што ад душы.
У прыгажосць свет апранае,
Радок аб гэтым, напішы!

Замілаванасцю вядома,
Неадчуваная парой.
Праменьчык сонца свеціць дома,
Пяшчота – Лысаю гарой.

Неспадзяванаю бывае,
На жаль, балючая яна.
Халодны вецер завывае –
Журботнай памяці струна.

Няма пяшчоты той нясмелай,
Яна з матуляй адышла.
Была такой незразумелай,
Паразумення не знайшла.

Святая матчына пяшчота
Не вернецца – яе няма…
Даўно нявыбраная квота
Пужае нас нібы турма.   


Рецензии