Прыглушаная музыка жывая
Чаруе гукам, родная, мяне.
З ёй маладосць імгненна ажывае,
Той успамін жывы не абмане.
Вялікая, вясёлая ўзнёсласць,
Жыццёсцвярджальны ўрачысты гімн.
Пяюць заўзята зімы, разам вёсны
Ды лета, восень, нібы ў спеўцы з ім.
Раптоўна чардаш агнявы ўзнікне,
Істоту ўсю імклівы гук яго
Напоўніць. Ён наскрозь мяне пранікне,
Далучыцца да сэрцайка майго.
Гарэзная, высокая, святая…
Дзівосны добрай музыкі імпэт.
Бравурная, бурлівая, густая…
Запаланяе гукам цэлы свет.
Свидетельство о публикации №226041300439