Лiхi, кудлаты...
Пануе вецер над зямлёй.
Суправаджае шорсткі зімы,
Арлінавокі сябра мой.
Гарэзлівы ды, часам, сумны…
Па даху стукае парой.
Бывае жаласным, задумным,
Схаваецца дзесь за гарой.
Прыемны, спрытны, звыш пяшчотны –
Такім падаўся вецер мне.
Спявае нейкі гімн журботны,
Рухавы, спрытны на сцяне.
Гуллівы ветрык ды лагодны,
Вядома ж – вось вясна прыйшла.
На ўсе прыгоды жэўжык годны,
Сама вясна яго знайшла.
Вясною ветрык разнастайны,
Раз-пораз пачынае бег.
Свае ён мае, мусіць, тайны,
Захоча – прынясе нам снег.
Свидетельство о публикации №226041400308