Недапушчальны...

Недапушчальны досціп, жарт
Разумны чалавек мінае.
Навошта ж заўважаць глузд-жар,
Што ў галаве пустой лунае?

Не заўважаць махлярства тло,
Хто праявіў нясціпласць ткліва…
Лічыць, што нараджае зло
Невыхаванасць, што зласліва.

Правакацыйны элемент
Не заўважаць – дасціпнасць гэта.
Знявага нібы камплімент,
Камізм – вось прызнаная мэта.

Ёсць праца – прыклад для ўсіх,
Не прыляпляцца да вядомых…
Даць добры вынік – за дваіх,
Сур’ёзнасць, слушнасць ды свядомасць.

Без працы – спусташэнне, смерць…
Разумны грэх усведамляе.
Аб гэтым мой рашучы верш
На Божы свет паведамляе.


Рецензии