Аб крывi
Крывёй гарачай ганаруся.
Ён падымаў з палёгкай брус,
Выток сапраўднай Беларусі.
У час шалёны, цяжкі час –
У радах рашучых абаронцаў.
Высакароднасць без прыкрас –
Каб над Радзімай ззяла сонца.
У жылах б’ецца кроў яго,
Яна пунсовая, жывая…
Задума, змест радка майго –
Не, бацьку я не забываю.
Людской гарачаю крывёй
Паліта роднае Палессе.
Закладнік памяці маёй –
Я помнік бачу на ўзлессі.
Густая, цяжкая, як ртуць,
Ніколі мужная не стыне…
Няхай сабе гады бягуць,
Мне не забыць адвагі плыні.
Свидетельство о публикации №226041500446