Якая мэта?

Якая мэта ў жыцця?
Разумны нават не адкажа…
Каб працаваць да забыцця?!
Каб сілы ўсе свае напражваць?!

Якую мэту ставіць Бог?
Каб чалавек прыйшоў да веры…
Сумлення ведаў каб парог,
Кантраляваў жыцця намеры.

Якую мэту маеш ты?
Раз-пораз паўстае пытанне.
Не раз праходзіш праз масты,
Каб выказаць каму прызнанне.

Якую мэту прызнаваў?
Ды прыграваў на сэрцы шчыра?
Жыцця ўчынкі шанаваў,
Цябе не пакідала ліра?

Якая мэта ў жыцця?
Павінен кожны ведаць гэта.
Каб працаваць да забыцця…
Не можа быць інакшай мэта.


Рецензии