Верш-прыгажосць
Мой абавязак – новы верш.
Пісаць радок – прыемны клопат,
Стварыць яго хачу найлепш.
Каб мой радок чыталі людзі,
Каб сэрца радаваў наўпрост.
Няхай патрэбным доўга будзе,
Узнімецца ў магутны рост.
Ёсць роздум ў ім ды ёсць ідэя,
Яна захопіць, павядзе.
Ды так, што сэрцайка самлее,
Нібы радочак у бядзе.
Не дзіўна мне – радок-сыночак,
Ён дапаможнік добры мой.
Не дасыпала часта ночак
Над тонкаю яго канвой.
Верш-прыгажосць захопіць пэўна…
Спяшацца мне няма куды.
Паэзія… Яна царэўна,
Пакіне дзіўныя сляды.
Свидетельство о публикации №226041600504