На час мы маем...
Шкада, што час той не гумовы.
Бывае, запыт мой вялік,
Ды не стварыць яму ўмовы.
Усіх нас падганяе зло…
На мове беларускай пэўна.
Як не хапала шмат разоў,
Каб мой радок гучаў напеўна.
Так, ягамосць, шаноўны час,
Ён мае рацыю заўсёды.
Нязгодны падганяе нас,
Напэўна, ён такой пароды.
Цаню хвіліначку заўжды,
Яна – дачушка ягамосці.
Мінаюць шпаркія гады,
Сталеюць валасы ды косці.
Не кплю ніколі са старых,
Да іх лагодны час заўсёды.
Не разумею кпінаў, прымх,
Бо сталасць – гэта дар прыроды.
Свидетельство о публикации №226041600513