Мяне трывога...

Мяне трывога напаткае,
Яна прыходзіць у начы.
Нібы шпіён, што назірае,
Муштруе: «Свой радок лячы!»

«Навошта?» – задаю пытанне.
«Радок мой – гэта толькі я…
Пралічваю яго дыханне,
Бо вершы ўсе – мая сям’я…»

Трывога раптам мітусіцца,
Адзінства з ёю не знайсці.
Як жэўжык можа закруціцца,
Упоперак мяне пайсці.

Мне спачувальнасці не трэба…
Спалохацца?! Не пра мяне!
Верш напісаць – душы патрэба,
Удача хай не абміне.

Трывога часам сустракае:
«Абрыдла!» Гэтак я скажу…
Прысуд свой гнеўны выракае
Ды музе спраўна я служу…


Рецензии