Прысвячаецца нейкаму Уладзе, ён здагадаецца
Як мяне закапаюць,
Дзе паставяць мне крыж:
У “галавах” ці нагах.
Поп кадзілам махне,
Ці маскаль “зачытаець,”
Ці агонь паглыне
Мой паношаны прах.
Значна тое, як жыў,
А не як закапалі.
Важна што ты прынёс
І сабе, і людзям.
А калі пра жыццё
Добрага не сказаць,
Только славы тае:
Па драбках смакаваць
З рытуалам якім
Мусяць труп закапаць…
Свидетельство о публикации №226041800321