Мэнэджэрава работа
Ноччу.
Наверсе зоркі велічынёй з месяц. Месяц ледзь не як сонца. Поўналунне. Унізе воблакі адсвечваюць аж да небакраю.
Зімна так, што калатун бярэ.
Ну, словам так, як і мае быць на вершыне Эверэста.
Пэнсіянэр сабе пад нос ці то бурчыць, ці то заікаецца:
- Пппрасіў жа ж пппуцёўку ў пппансіянат, а ён мммне ннна тттабе вввяршыню тттваех мммрой, нннапоўнябожчык. Дддастаў вввідаць.
25.04.2026г
Свидетельство о публикации №226042501778