Матулiн сынок. верш на беларускай мове

Хлопчык Ваня рана ўстане,
Сам ён зварыць кашу.
Трэба маме памагчы,
Пакарміць Наташу.

Мама, мамачка, матуля
Захварэла трохі.
Аднак хутка акрыяе,
Бо ёсць дамапога.

– Мой сынок такі харошы,
– Хваліцца матуля,
Ён спартыўны і прыгожы,
Так яго люблю я.

І ў школе яго хваляць:
- Ваш разумны хлопец.
Не лянуецца вучыцца,
Усё, што трэба робіць.

– Калі вырасту, – гаворыць,
– Буду камбайнёрам.
Можа ў космас палячу,
Стану там шафёрам.

Можа буду на Луне
Жыта, бульбу сеяць,
Калі гэту справу мне
На Зямлі давераць.
26.04.26


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →