Чарот спявае...
Прыгожым выдаўся дуэт.
Два голаса абудзяць нетра,
Пачуе дыскант іх паэт.
Адразу новы верш напіша,
Чаруе гучны спеў-матыў.
Па-змоўніцку прапала ціша,
Ёсць трапятлівы пазітыў.
Прырода шчодра на прыгоды,
Спагада – рысачка яе.
Спрыяе гукам сосен водар,
Угоддзі мілыя мае…
Нясецца песня над зямлёю,
Нібыта рэха гук-напеў.
Напоўнены цяплом, гульнёю
Прыроды галасісты спеў.
Чарот пад ветрыкам спявае,
Дастойнасць адчуваю я.
Сон-мару хутка навявае,
Напомніць пошчак салаўя.
Свидетельство о публикации №226042700495