Как создавался цикл Владимиру Короткевичу ч. 2

Итак, первая удачная попытка написания романса на языке оригинала романа Владимира Короткевича утвердила меня в мысли, что я двигаюсь в правильном направлении.
Далее предстояло положить этот текст на музыку.
И вот тут меня снова ожидала неожиданность. Все мои попытки создания демо-версии "Чорны замак Альшанскi" заканчивались фиаско.
Решение пришло, как всегда, неожиданно, исподволь.
Решение весьма дерзкое, и, в некотором смысле эпатажное.
Этим решением стала попытка объединить текст романса "Чорны замак Альшанскi" с русским классическим романсом.
Результат этого неожиданного синтеза двух родственных культур превзошёл самые смелые мои ожидания. "Мой Короткевич" наконец зазвучал. Причём это звучание было столь органично, что данное обстоятельство повлияло на моё решение не останавливаться на достигнутом, а продолжить работу в том же ключе.
Так родился замысел создания цикла романсов и баллад "Владимиру Короткевичу", тексты которого я предоставляю сегодня на суд моих взыскательных читателей.

Гарэў лiхтар… У квеценi чаромхi…
(Романс)

Гарэў лiхтар… У квеценi чаромхi,
Блукаў юнак… Жыцця iмклiвы вiр.
Яго п’янiў… i клiкаў голас звонкi,
Паблiзу ўзвышаўся манастыр.

За велiччу муроў была схавана,
Надзея на шчаслiвае жыццё.
Сардэчная не гоiлася рана,
І з боллю падступала небыццё.

Апошняга кахання той прытулак,
Нiбы прывiд з паўзмроку ўзрастаў.
І трызнiўся той веснавы завулак,
І ружа, што тады юнак спазнаў.

Вiром iмклiвым сэрца занялося,
Не ў стане вынесцi прысуд.
Каханне, блiснуўшы маланкай не збылося,
І не пазбыцца болем ад пакут.

Гарэў лiхтар… У квеценi чаромхi,
Блукаў юнак… І ў роспачы гукаў.
І мроiўся яму той голас звонкi,
І дзеўчына, што колечы спаткаў…

Я кахаю Цябе…
(Романс)

Я кахаю Цябе i смуткую,
I не здолею болей трываць.
Трызню, быццам Цябе я цалую,
Цi ж магчыма так моцна кахаць?

Я кахаю Цябе i нявольна,
Прагну з вуснаў я выпiць смугу.
Я кахаю, а сэрцу жалобна,
Я кахаю, i трызню журбу.

Цi ж магчыма пазбыцца ад болi,
Ад адчаю, журбы i смугi.
Мне з Табою не стрэцца нiколi,
Разышлiся, на жаль, берагi.

Я кахаю Цябе… Недарэчна…
Не пазбыцца сардэчных пакут.
Я кахаю Цябе векавечна,
Вабiць зноўку той велiчны кут.

Я кахаю Цябе без нагоды…
Я кахаю Цябе без прычын.
Пранясу я каханне праз годы,
Праз бясконцую шыр велiчынь…


Я Вас сустрэў калi цвiлi рамонкi…
(Романс)

Я Вас сустрэў калi цвiлi рамонкi,
I квеценню гукаў чароўны бэз.
Гучаў Надзеяй голас чысты, звонкi,
Душою каля Вас я ўваскрэс.

З’явiлiся, як быццам таямнiца,
Нiбыта Вас адну паўсюль шукаў.
Студзёная крыштальная крынiца,
Раней такой, як Вы не сустракаў.

Я Вас сустрэў калi вянкi спляталi,
I велiчны настрой гучаў з Нябёс.
Я Вас сустрэў, пачуццi ўзыгралi,
Я разам з Вамi Духам ўваскрос.

Я Вас сустрэў зусiм неспадзявана,
Калi вяночкi дзеўчыны плялi.
Красуняй старажытнага рамана,
У квеценi чароўнае зямлi.

Я Вас сустрэў калi цвiлi рамонкi,
I хараством гукаў чароўны бэз.
Гучаў Надзеяй голас чысты, звонкi,
Душою каля Вас я ўваскрэс…

Я Вас люблю… Я Вас кахаю…
(Романс)

Я Вас люблю… Я Вас кахаю,
Вы – як Анёл, дзiвосны цуд.
Калi Вас часам сустракаю,
Пазбыцца мушу ад пакут…

Я Вас люблю… Я Вас кахаю,
I смагi той не наталю.
Я разам з Вамi быць жадаю,
Я Вас кахаю… Вас люблю…

Я Вас кахаю…ад адчаю,
Блукаю ценню, як прывiд.
Я Вас люблю… Я Вас кахаю,
I мроiцца вачэй блакiт.

Я Вас кахаю…i смуткую,
Я Вас жадаю… Вас люблю…
Я Вас кахаю…ад адчаю,
I смагi той не наталю…

Разбягаюцца думкi, снежны вечар вясновы…
(Романс)

Разбягаюцца думкi, снежны вечар вясновы,
Жыццяпiс кавалера, пацалункi пяра.
Быццам зноўку чакаю сяброўскай прамовы,
Ды за вокнам iмчыцца веснавая пара.

Лiхтары сiратлiва калацяцца тужлiва,
У iмклiвых струменях коса падае снег.
Каласамi зычлiва стрэне родная нiва,
I шчымлiвых стагоддзяў нястрыманы бег.

У кляштарных абшарах ценi, зданi блукаюць,
Таямнiцай паклiча Чорны замак Гальшан.
Дамы, чорны манахi мяне сустракаюць,
I гучыць у сутарэннях затоены жбан.

I гукаюць з бяздоння пачвараў прывIды,
Над мурамi лунае Чорна панна Гальшан.
Сэрца млосна сцiскае вячор сакавiты,
I Надзею на Шчасце даруе нам Пан.

Разбягаюцца думкi ў вечар вясновы,
За iмшарамi света - пацалункi пяра.
Абвяшчае спатканне лiхтар вечаровы,
I прынадай гучыць веснавая пара…

Цi хто асудзiць, што прачнулася каханне?
(Романс)

Цi хто асудзiць, што прачнулася каханне?
За тое, што Душа iмкнецца да Яе.
За тое нечаканае прызнанне,
За тое, што сумуе ў журбе.

Хто здольны вынесцi прысуд за пацалунак,
За шчырасць вуснаў, за нясцерпны смак.
За велiчны кахання паратунак,
За мокры i блiскуча срэбны дах.

Заганна цi сапраўднае каханне?
Калi хвiлiна большая за век.
Калi жывеш Надзеяй на спатканне,
Калi з табою блiзкi чалавек.

Хто здольны асуджаць за нецярпенне?
Што смагу нам нiяк не наталiць.
Калi не парашкода адчужэнне,
За шчырае жаданне разам быць.

Хто здольны Шчасце звесцi да заганы?
Каханню ў стане вынесцi прысуд.
Нанесцi пачуццю смяротну рану,
I далучыць растанне да пакут.

Цi хто асудзiць, што прачнулася каханне?
За тое, што Душа сумуе ў журбе.
За тое нечаканае прызнанне,
За тое, што iмкнуўся да Яе…

Мне без Цябе часiну не пражыць…
(Романс)

Мне без Цябе часiну не пражыць,
Мне без Цябе не вытрываць тугу.
Не здольны я Цябе нiяк забыць,
Не здольны з вуснаў адагнаць смугу.

Мне без Цябе хвiлiна ў журбе,
Мне без Цябе не мiлы родны кут.
Не вытрываць растання без Цябе,
Мне без Цябе не вытрываць пакут…

Мне без Цябе хвiлiна, быццам век,
Мне без Цябе iмгнення не пражыць.
Мой самы родны, блiзкi чалавек,
Не ў стане я Цябе забыць

Мне без Цябе як птушцы без крыла,
Ты для мяне - усё маё жыццё.
Каб толькi разам назаўжды была
Мне без Цябе не рай, а небыццё…

Мне без Цябе часiну не пражыць,
Мне без Цябе не вытрываць тугу.
Не здольны я Цябе нiяк забыць,
Не здольны з вуснаў адагнаць смугу…

Што мне рабiць? Растанне адбылося…
(Романс)

Што мне рабiць? Растанне адбылося…
I паратунку болей не пазбыць.
Каханне паманiўшы не збылося,
I жорсткае рашэнне – не змянiць…

Што мне рабiць? Калi ўсё сканала,
Прытулку ад кахання не знайсцi.
Калi сышла раптоўная навала,
Замкнёныя шляхi – не перайсцi…

Што мне рабiць? Бязмежнае маўчанне,
Цяжарам большае за жарсцi крыўд.
Не спраўдзiлася шчырае прызнанне,
I не забыць вачэй Яе блакiт…

Што мне рабiць? Растанне адбылося…
Не ў стане я Любоў сваю забыць.
Каханне паманiўшы не збылося,
Наканаванне лёсу – не змянiць…

Я выказаў усё…
(Романс)

Я выказаў усё…
Мой вызначаны лёс…
Я выказаў усё,
Што мне наканавана.
Я выказаў усё…
I, спрычынiўся слёз,
Я выказаў усё…
Ды непакоiць рана…

Я выказаў усё…
Прабач мяне, прашу.
Я выказаў усё…
Што была прадказана…
Я выказаў усё…
Каб зберагчы Душу.
Я выказаў усё…
Магчыма толькi рана…

Я выказаў усё…
Прабач, мяне, прабач…
Я выказаў усё…
Жыццё маё змянiлась…
Я выказаў усё…
Жадаю дабранач…
Я выказаў усё…
Каб зорка засвяцiлась…

Я выказаў усё…
I, спрычынiўся слёз.
Я выказаў усё…
Што мне наканавана…
Я выказаў усё…
Мой вызначаны лёс.
Я выказаў усё,
Але нясцерпна рана…

Надзея блiснула маланкаю iмклiва…
(Романс)

Надзея блiснула маланкаю iмклiва,
Не ў стане вынесцi апошнi той прысуд.
Адказ быў жорсткi… Безлiчна маўклiва,
Мяне Вы далучылi да пакут.

Iмгненне апраметнай спрычынiлась,
Закрыўся шлях… I, скаланула боль.
I горыччу нясцерпнай далучылась,
Апошняя, гаротная Любоў.

Надзея блiснула на нейкае iмгненне,
А потым агарнула пустата.
Балючым стала жарсцi дачыненне,
Як быццам захапiла немата...

Як немаўля, блукаючы ў прасторы,
Не ў стане вынесцi абвешчаны прысуд.
Я, сцяўшы зубы, схаладнеў ад гора,
Ад незлiчонай безлiчы пакут…

Iмгненне апраметнай спрычынiлась,
Закрыўся шлях… I, скаланула боль.
I горыччу нясцерпнаю свяцiлась,
Неспадзяваная апошняя Любоў…

 


Рецензии