***

АДЗІНОКАЕ СПАТКАННЕ
Быў такі ж лагодны, светлы вечар.
Зоркамі ўпрыгожыў неба Бог.
Я на месцы, дзе былі сустрэчы,
Дзе даўно спаткаць цябе не змог.

Сярод дрэваў адзінока крочу,
Ці на лаўцы ля вады сяджу...
Памяць нагадаць мне нешта хоча,
Без былога толькі куражу.

Міма ходзяць маладыя пары,
І ніяк не могуць адгадаць,
У руках чаму маіх гітара
Плача з сэрцам разам, не стрымаць.

Веры і надзеі не губляю,
Што змагу мінулае вярнуць:
Дзе душа адчуе веліч раю,
І як кветкі вершы прарастуць.

У ЗАХАПЛЕННІ
Натхненнем дзён я захварэў даўно,
і ад таго, напэўна, сродкаў не прыдбаю.
Мне спадчынай перадалося ўсё, што маю,
спрадвеку ў родзе так заведзена было.

Садзіцца сонца ціха на зыходзе дня,
і раніцамі над зямлёй чароўна ззяе.
Смуга сівая, дыванамі засцілае,
да глыбіні душы крануты гэтым я.

І льецца музыка з нябёсаў, не спыніць,
збягаюць з неба на нататнік строф патокі.
І з дапамогай слоў, і з пачуццём высокім,
я рады ўсё з табой аднойчы падзяліць.

Даўно я захварэў натхненнем дзён,
а можа, з смуткам з той нагоды развітаўся.
Няшчасны тыя, хто прыгожага цураўся,
і ноччу не спяваў ёй песень ва ўнісон.

ДУХОЎНАЕ.
Ціха, сэрца маё, не смуткуй у грудзях.
Удалячынь весялей, мае вочы, глядзіце.
Хіба зычыць бяду нам наперадзе шлях,
калі Бог разам з намі на гэтай арбіце?

Там і кветак паляны з высокай травой,
там у гаях шмат птушак, ключы б'юць у неба.
Гэты свет, што быў створаны Плынню жывой,
нам з табой усхваляць па жыцці ёсць патрэба.

Тут збяромся з табою яшчэ мы не раз,
вып`ем волі святой, радасць шчасця пазнаем.
Паплыве чысты дух і падорыць экстаз
над бязмежжам марскім, дзе мы часта бываем.

У адзінстве  з`яднаемся мы разам з ім,
і агульным букетам станем кветак вясновых.
Знай, што Ён беражэ нас, стаўшы блізкім такім,
і аддаць гэту вечнасць у дар нам гатовы.


Рецензии