У царкве
Выбар без выбару: смерць ці жыццё.
Я – тая, часам забытая, іжыца.
Сумна: глядзі на сваё набыццё.
Месца замолена, верай высокае,
і аналой залаты як магніт.
Я небязгрэшная, я сінявокая,
сціплая вопратка, хусткі блакіт.
Цені тужлівыя ў сэрцы варушацца,
з птушкамі ў неба ім не паляцець.
Тут адпускаюць усё, чым нядужыцца,
топяць у кагоры, каб гора не мець.
Выберы праўду ці выбар без выбару.
Выйдзеш з бабінцу – стань ласку прыняць.
Марфу,
Рамана,
Праскоўю,
Уладзіміра...
Я застаюся: мне іх памінаць.
Свидетельство о публикации №226060800422