Наказ...
На сталасць, на даросласць, на давер,
Уперадзе вялікіх час пытанняў
І не вучнёўскіх, а жыццёвых шмат папер...
Жыцця свайго старонку за старонкай
Уважліва прыйдзецца вам пісаць...
Жыццё зусім не белая рамонка:
У чым сэнс яго - патрэбна разгадаць.
І не адну паставіць трэба мэту,
І да здзяйснення - доўгі, цяжкі шлях,
Патрэбна вам рашаць задачу гэту,
Пераадолеўшы няўпэўненасць і страх.
З упэўненасцю крочыць па дарозе,
І годнасць ні за што вам не губляць,
Не адступаць ні пры якой пагрозе,
Бо сэнс жыцця - каб чалавекам стаць.
А гэта значыць - быць высакародным,
Радзіму ўсёй душой сваёй любіць
І помніць, што народ - ад слова "родны",
І званне "Чалавек" каб не згубіць!
Свидетельство о публикации №226061001186
