***
Шум ялін, бяроз і стары бальшак.
Пад камлём сасны баравік, што пень.
Ля ракі нагбом п'е ваду алень.
На світанні ўвысь спеў нясе жаўрук.
Павуціну тчэ для нявест павук.
Дзяцел б'е ў камель, ды ўсё няўлад.
Многа тут зязюль- накукуюць шмат.
Зоры падміргнуць і ідуць ускок.
Хлопец-маладзік крочыць крок у крок.
Сонца спіць даўжэй- восень за акном.
Лета адцвіло астравым хвастом.
Чарадой сваёй ластаўкі сідзяць,
Дзеткі падраслі - хутка паляцяць.
Крык тужлівы свой журавы нясуць,
Клінам ў цёплы край хутка паплывуць.
І ад года ў год ўсё стаецца зноў.
Чалавек жыве, усё без лішніх слоў.
І праз дзвесце год калаўрот жыцця
Усё паўторыць так як ад дня да дня.
Свидетельство о публикации №226061001429