Развитальнае...

Амаль дарослыя і ўсё ж для нас вы - дзеці,
З якімі мы прайшлі агульны шлях,
Хай ветразі напоўніць цёплы вецер,
Хай уздымаецца жыццё за гмахам гмах...

Каб ладзілася ўсё і прыгажэла,
І сэрца напаўняла скрозь любоў,
Хай уецца радасць вакол вас, нібы кудзеля,
Каб поспехі натхнялі зноў і зноў.

Жыццёвая вучыць вас будзе школа,
І не заўжды лагодная яна,
Вы ўспомніце, што тут была аснова,
Тут вашага жыцця была вясна.

Жадаем вам любві, надзеі, веры,
Кахання, шчасця на сваім шляху,
Паменей дрэннага, дабра ўсім без меры,
Хай сёння сумна будзе нам, але крыху...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →