Мой вечер в храме

Каб напісаць мне верш такі!
Як я спяшалася на сваю вечарыну,   музычна- паэтычную,  на таксоўцы ехала, у новай сукенцы, з прыгожай унучкай 16 – гадовай. Вечарына мела месца адбыцца ў касцёле Воінаў- Інтэрнацыяналістаў, 28.
Першай  я ўбачыла Вольгу Лук’ янаву, выканаўцу рамансаў, а потым – Ніну Васільеўну Саверчанка з вялізным букетам півонаў.
А я вельмі люблю півоны. Яны такія прыгожыя, і адзін да аднаго падыходзяць да маёй сукенкі.
Што для мяне было новым і незвычайным?
- У нас беларуска- польскае асяроддзе.Чытайце вершы і размаўляйце на беларускай мове.
- У мяне 3000 вершаў на рускай і 30 -  на беларускай, я іх вучыла на памяць,бо ведала не больш трох,вучыла,як  вучу вершы Ясеніна, Цвятаевай, Ахматавай,Багдановіча, Танка.
- Рашыла пачаць вечарыну з верша:

Каб напісаць мне верш такі,
Каб можна ім было маліцца,
Каб рыфмаваліся радкі
У ім з крывёй і бліскавіцай.

Каб верш прыйшоў, як жарць,як лёс,
Як думка страшная аб смерці,
Каб нарадзіўся верш ад слёз,
Калі баліць за іншых сэрца!

Спачатку я баялася,што ніхто не прыйдзе на вечарыну: ліў дождж!
Я памалілася Богу – і заззяла сонца!Сапраўды!!!І Так было не раз!
Калі я ўбачыла чалавек 70, хваляванне,як агонь, ахапіла мяне з макушкі да пят,- вядома, у мяне шмат вечарын было,але я ніколі не вяла іх на беларускай мове!
Да мяне прыйшоў ансамбль “Метраном”- яны выканалі беларускую песню пра каханне, і мне трэба было перакінуць “мосцік”, таму я прачытала:

Разгайдаю я човен стары,
Дзе лілеі, лілеі, лілеі,
Прыкажу я спакусе: “Замры!”-
І ад роспачы я пабялею…

Бачыш, хваля за хваляй бяжыць,
На каханне жыццё набягае:
Суцяшаць, хвалявацца і жыць,
А жыве толькі той, хто кахае!


А жыве толькі той, хто кахае!

Чытаю пра вайну,пра Парыж,пра паэзію”Маска, дзіця, паэт”- люблю гэты верш  у сваёй творчасці:

Дзіця яшчэ не знае стратаў,-
Яно яшчэ не носіць маскі.
Дзіця гуляе з рутай- мятай
І верыць самым лепшым казкам!

Дзіцячы свет такі багаты,
Такі ўражлівы і чысты,-
Дзіця заўжды – “Persona grata”,
Калі смяецца прамяніста!

Дзіцячы позірк прасякае
Прастору верай  і пытаннем,-
Дзіця не чула слова “Каін”,-
Ёсць толькі Авель – адчуванне.

Дзіця яшчэ не носіць маскі,
Бо маска першая ёсць згуба,-
Дзіця – анёл з вясёлай казкі,
Дзіця ўсіх на свеце любіць!


Дзіця пад сэрцам – гэта свята,
Вялікі цуд – дзіця на сэрцы,-
Паэт- мастак, дзівак, аратай,
Паэт – дзіця да самай смерці!

І вось ужо вакальная група павінна спяваць песню песню на мой верш” Здравствуй, город любимый мой Витебск” – музыку написаў Юры Паволоцкі, першай выканаўцай гэтай песні на “Славянскім базары”была Ганна Сарапеня- псеўданім па фаміліі маці- мастачкі Лілі Паўлавай, Ганна Паўлава?
Вельмі добра спяваў “Метраном”  гэтую песню пра Віцебск- на розныя галасы, якія зліваліся ў адзін голас!
І ТУТ Я ЧЫТАЮ ВЕРШ ПРА Віцебск:

Прывітанне, любімы мой Віцебск,
З самай лепшай прыгожай зямлі!
Прывітанне,Лучоса і Віцьба!
Прывітанне, у красках палі!

Прывітанне музеям Шагала!
Мастакам –найцудоўнейшы дар!
Край чужы- гэта неба з эмалю:
Замест зоркі жаўцее ліхтар!

Прывітанне прыгожым паненкам
У цнатлівым заўжды харастве.
Прывітанне Вам, храмы Ўспенкі,
У якіх летуценне жыве!

Забываю чужыя палеткі,
Прывітанне табе, васілёк!
Ты – эмблеіа, ты- сімвал, ты кветка!
Забываю чужыны апёк!


Віцебск мой, ты – краіна мастацтваў!
Я пяю для тваіх берагоў!
Я жадаю табе спадабацца!
Прывітанне, сталіца майстроў!

У хуткім часе на мяне прачытаў пародыі Міхась Мірановіч, знакаміты гумарыст.
Яго пародыі вельмі добрыя, смешныя, зусім ня крыўдныя, нават узвышаюць аўтара!

Вельмі добра пра мае творы сказала Людміла Сіманёнак. Цудоўная паэтка!
Яна сказала, что я пішу, што б не стварылася, пра каханне, і я прачытала некалькі твораў пра каханне:

Я кусаю яблык кіслы,
Мне падораны Адамам.
Дзе знайсці якое выйсце
 Да суладнасці жаданай?

ЦІ:

Найдзівоснае шчасце – каханне:
Адчуваеш сябе маладою!
З кожным тыднем даўжэюць спатканніІ нішто не дае супакою!
І тады раманс на мой верш праспявала няўрымслівая, таленавітая  спявачка Вольга Лук’янава.
Таксама прысвяціла верш светлай памяці Мікалая Захаравіча Хазана,НАСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ:

Вы мне дарылі подых слова
І сувязь хмельных гукаў- кубак:
Максіма Танка, і Лынькова,
І прамяністага Якуба…

Калі мяне чакае яркая паэтычная падзея, я малюся Еўфрасінні Полацкай!

Прыгожая князёўна- не княгіня!
Цнатлівая: З ЧУЖЫМ ЖЫЦЬ НЕ ЗМАГЛА!
І не дачкі не бкдзе і ні сына,
Але ж цябе шануе ўся зямля:

Бо ты здзяйсніла творчае служэнне:
Малітвы, пост і кніжны жыццяпіс.
З табой- Богаабранае натхненне
З асвечаных і таямнічых рыс!

Я так сумую па сваёй сяброўцы – мастачны Лілі Паўлавай,калі ж дарогі прывядуць яе да мяне:

А дарогі ідуць расчараваннямі,
Ці калдобінай – ямай, ці рытвінай,-
Ці легендамі, ці апавяданнямі,
Ці то песнямі, звонкімі рытмамі.

А дарогі ідуць не ўпотай,
Цішынёю, вяселлем мурожным,
І каханнем – падзеяй- пяшчотай
І хмурынкай у сэрцы трывожным.

А дарогі ідуць навальніцай
Над Радзімай, ад прадзедаў спадчыннай,-
Я спынюся напіцца з крыніцы,
Што каменьчыкамі абазначана…

Больш за усіх я ўдзячна Францу Іванавічу Сіўко,
Які запрасіў мяне на гэтую вечарыну. Вельмі люблю ятворы: “Эдэм”, “Удог”, “Асіметрыя”, “Дзень Бубна”,- знакамітаму аўтару я прысвяціла таксама верш:

Дух не купляецца за грошы

Якое шчасце для Варавы:
Натоўп крычыць: «Распяць Хрыста»,-
Душа натхнёная – забава
Для тых, хто блудзіць без крыжа.

Дух не купляецца за грошы,
Бо ён  нязмушана жыве.
Душа баіцца кары Божай,
Душа сумуе па царкве.

Душа жадае памаліцца,
Бо неўтаймоўнай цяжка жыць.
Душы, напэйна, Моцарт сніцца:
Жалобны “Рэквіем” гучыць!
Вядома, мая вялікая ўдзячнасць сястры Мажэне, якая дапамагла арганізаваць імпрэзу і знабіць на ёй выставу мастака з горада Ўладзікаўказа- выставы маіх партрэтаў, намаляваных ім.
І мяне чакала таксама штосьці нечаканае: паэтка Галіна Сінякова падарыла верш,прысвечаны мне, ЧАРОЎНЫЯ РУЖЫ І СВАЮ ПАЭМУ “Еўфрасіння Полацкая”.
Напрыканцы я прачытала патрыятычны верш “Рэкі Віцебска”і ўсіх падзякавала за гэтую цудоўную вечарыну.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →