Твой крок

Бадзёры крок такі выразны,
Яго табе прызначыў Бог.
Рупліва раптам брама бразне,
Нібыта хтосьці дапамог.

Знаёмы крок твой з маладосці,
Ён не змяніўся аніяк.
Кашэчы крок – ён вёў у госці,
Здалёк падаўся гэты знак.

Бясшумны крок, глухі, нячутны,
Таропкі крок тваёй хады.
Вядомы добра мне – магутны,
Нібыта зноў ты малады.

Твой крок рамераны ды цвёрды,
Наперад крок цябе вядзе.
Натхнёны ён ды надта борзды,
Пазнаю крок твой у бядзе.

Выразны крок – часамі жвавы,
Такім ты крочыш праз жыццё.
Крок шпаркі, ён не для забавы,
Няспешны крок – не забыццё…   


Рецензии