Краiна мая

Краіна мая гераічная,
Ў бядзе ты была шмат разоў.
Паляна ў лесе сунічная,
Натруджанасць птушак-буслоў.

Вясёлая, непараўнаная,
Прашытая лесам густым.
Вятрамі ты закалыханая,
Не верыш закляццям пустым.

Зямліца, ты благаславёная,
Знявечана ворагам злым,
Але адрадзілась, зялёная,
На радасць сябрам маладым.

Заўсёды пявучая, мілая…
Журыцца?! Не твой гэта шлях.
Свяшчэнная, з новаю сілаю
Расце лён на родных палях.

Краіна мая непаўторная,
Дзівосны мой сонечны край.
Спявае ракітнік валторнаю,
Цудоўны, чароўны мой рай…


Рецензии
Стихи бялорускiя, но почти всё понял. Душевные, искренние и чудесные.
Спасибо, Татьяна!

Олег Маляренко   19.06.2026 14:25     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Алег, за водгук! Прыемна, што Вы разумееце нашу беларускую мову...
Гэта мова майго таты...

Татьяна Цыркунова   19.06.2026 15:42   Заявить о нарушении