Песня мая палымяная

Песня мая палымяная,
Як ты чаруеш мяне.
Словам сваім неспадманная,
Песня мой слых не міне.

Песня гучыць бесклапотная,
Помню былыя гады.
Нават калі ты журботная,
Водар нясуць верасы.

Песня лунае сардэчная,
Гэтак спявае народ.
Песня спагадна-спрадвечная,
Славіць Радзіму ды род.

Песня мая беларуская…
Горкай, журботнай была.
Ты, як сцяжынка звыш вузкая,
Што праз балота вяла.

Песня спявалась маркотная,
Нават падобна на плач.
Песня вайны, ты гаротная,
Будзе агеньчык палаць.

Песня мая партызанская,
Ціха спявалі цябе.
Як сірата ты казанская…
Сэрца пакута дзяўбе…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →