Зорка мая...
Нібы рамонка вясной.
Ночка, ты сёння махнатая,
Цемень твая над сасной.
Зорка мая ты агністая,
Век не расстацца з табой.
Радасць мая прамяністая,
Свеціш над роднай вярбой.
Зорка мая серабрыстая,
Вось узышла ў начы.
Як прыгажуня іскрыстая,
Што ж ты зацята маўчыш?
Зорка мая мігатлівая,
Што ты мне хочаш сказаць?
Як дыямент зіхатлівая,
Любіш сябе паказаць.
Зорка мая ты блакітная,
Свеціш усю ноч напралёт.
Нехта шуршыць пад ракітаю,
Ладзіць кажан, пэўна, лёт.
Свидетельство о публикации №226062300549
