Открытое обращение к Президенту Украины
Глядя на военные действия на Украине, переживая недавнюю трагедию в Брянской области, читая про угрозы со стороны Президента Украины в адрес нашего Президента Беларуси, решился на Открытое обращение к Президенту Украины Владимиру Александровичу Зеленскому. Очень надеюсь, что обращение он всё-таки прочтёт, надеюсь моё обращение ему хоть кто-нибудь передаст. Очень надеюсь, что весь это кошмар, как война, наконец закончится.
Решил своё обращение сделать общедоступным, ещё и потому, что в данном обращении поднимаю вполне здоровые, логичные и разумно-объективные вопросы о полном отказе от военных действий, о полном запрете производства и использования любого смертоносного оружия и оружия массового уничтожения на международном уровне в пользу мирных переговоров по разрешению любых спорных вопросов и обид, что, как полагаю, должно заинтересовать каждого жителя планеты Земля.
Настоящее Открытое обращение написал на Роднай мове, потому что наша Беларуская мова очень схожа с украинской, да и в знак того, что наша страна, Моя Родная Беларусь, всеми силами старается жить мирно, к миру призывает, ко всем людям живёт открытым сердцем и всей душой рада каждому, кто к нам приезжает.
К каждому с открытым сердцем.
ЗВАРОТ ДА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯЛЕНСКАГА
ЗВАРОТ АД УСЯГО СЭРЦА
Вітаю Вас, шаноўны гаспадар прэзідэнт Украіны, Уладзімір Аляксандравіч.
Піша Вам жыхар Беларусі з асабістым зваротам да Вас і просьбам.
Усё больш і больш распаўсюджваюцца навіны, што Вы збіраецеся да нас з вайной, што са стараны братэрскай Украіны ўсё часцей ідуць правакацыі ды нейкія пагрозы. Аднак прашу Вас, дарагі Уладзімір Аляксандравіч зразумець, што няма і не было на усёй зямлі бліжэй народа Украіне, чым Беларусь. Толькі мы - Беларусь ды Украіна МОВУ маем, а іншыя ЯЗЫКІ. Дык няўжож мы адзін аднаго не зразумеем?
Я Вам, шаноўны Ўладзімір Аляксандравіч, як гісторык, напішу і тое, што беларусы і ўкраінцы, як народнасць, амаль увесь гістарычны час, адным лёсам жылі: Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая (Агульная справа), Расейская імпэрыя, Савецкі САЮЗ - УСЁ ГЭТА МЫ, МЫ РОДНЫЯ!
Нашыя пра-бацькі стагоддзі плячом к плячу, спіна да спіны разам біліся з шматлікімі ворагамі, дралі адзіным моцным бізуном усе гэтыя разнастайныя заморскія задніцы і ўдоль, і ў поперак. Пабачце самі: 1362 год - Бітва на Сініх Водах, дзе ваяры Вялікага князя Альгерда, ураджэнцы сучасных беларускіх зямель (Полацк, Віцебск, Гародня), украінскіх зямель (Кіеўшчына, Валынь, Падолле), а таксама, даруйце, напішу як ёсць і ПАКАЖУ ГАЛОЎНУЮ ДУМКУ, пры дапамозе ўрандженцаў сучасных рускіх зямель, якія на той момант уваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага (у прыватнасці Бранскае і Смаленскае княствы), пры добрай падтрымцы атрадаў рускіх князёў Дзімітрыя Карыятавіча і яго братоў, якія кіравалі ўсходнеславянскімі землямі, РАЗГРАМІЛІ ВОЙСКІ АДРАЗУ ТРОХ ТАТАРСКІХ ХАНАЎ! Мясцовае славянскае насельніцтва ўсіх трох сучасных рэгіёнаў было аднолькава зацікаўлена ў ліквідацыі татарскага панавання.
Ідзем далей разам: 15 ліпеня 1410 год - Грунвальдская бітва. У складзе саюзнага войска Вялікага Княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна (НЕМЦЫ) гераічна змагаліся тры Смаленскія палкі (харугвы). Тэрытарыяльна Смаленшчына сёння з'яўляецца часткай сучаснай Расіі, а ў XV стагоддзі яе насельніцтва складала адзіны ўсходнеславянскі масіў з жыхарамі ўсходняй Беларусі. Смаленскія харугвы прынялі на сябе галоўны ўдар крыжакоў, стойка ўтрымлівалі пазіцыі разам з беларускімі (Полацкая, Віцебская, Аршанская) і ўкраінскімі (Кіеўская, Галіцкая) палкамі і не далі разарваць фронт, што прадвызначыла агульны разгром ордэна.
Ідзем далей разам. 8 верасня 1514 год - Бітва пад Оршай. Вялікая бітва княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім, калі дзялілі наследзе Кіеўскай Русі. Войскі Вялікага Княства Літоўскага, пад удалым кіраўніцтвам ПРАВАСЛАЎНАГА гетмана Канстанціна Астрожскага - выбітны палкаводзец родам з ВАЛЫНІ, УКРАІНА, разбілі праз зыходныя сілы Маскоўскай дзяржавы. Аднак жа, у складзе войска Астрожскага знаходзіліся і рускія служылыя людзі, князі і шляхта з прыгранічных усходніх земляў (Чарнігава-Северскіх, Бранскіх і Вяземскіх), якія прысягнулі на вернасць Вялікаму княству Літоўскаму і абаранялі яго межы ад маскоўскіх войскаў.
Ідзем далей разам. Паход Івана Залатарэнкі ў Беларусь (1654–1655 гады). Гэты паход першапачаткова з'яўляўся прыкладам прамога ваеннага саюза трох бакоў. 20-тысячны корпус украінскіх казакоў Івана Залатарэнкі дзейнічаў па прамым указе цара Аляксея Міхайлавіча сумесна з рэгулярнымі рускімі войскамі (ваяводы на чале з акольнічым князем Сямёнам Пажарскім). На тэрыторыі Беларусі да іх актыўна далучаліся мясцовыя беларускія мяшчане, сяляне і паўстанцкія атрады, якія прысягалі на вернасць адзінаму саюзу дзеля барацьбы супраць дыктату КАТАЛІЦТВА (ЗАХАДНАЯ ВЕРА) у Рэчы Паспалітай.
Скажу яшчэ і пра паўстанні казакоў Севярына Налівайкі (1594-1596) і Богдана Хмяльніцкага (1648-1654), якія былі так сама накіраваныя супраць націску ЗАХАДНАГА КАТАЛІЦТВА і УНІЯЦТВА ва абарону ПРАВАСЛАЎНАЙ ВЕРЫ! А што зараз робіцца на Украіне? Як Вы абараняце Праваслаўную Царкву - адзіны АГУЛЬНЫ ДОМ ЗАПАРОЖСКІХ КАЗАКОЎ? ЯК ВЫ ІМ У ВОЧЫ ГЛЯДЗЕЦЬ БУДЗЕЦЕ, РОДНЫЯ? Яны ведалі за каго шлі на смерць, а Вы?
Праваслаўныя святыя, якія паходзілі з тэрыторыі сучаснай Украіны або звязалі з ёй сваё зямное жыццё, складаюць велізарны Сабор святых зямлі Украінскай (святкуецца ў першую нядзелю пасля Пяцідзясятніцы). Прасвядная зямля УКРАІНСКАЯ з'яўляецца калыскай усходнеславянскага Праваслаўя, таму яе святыя шануюцца ва ўсім Праваслаўным свеце. Сярод іх заснавальнікі манаства і святыя Кіеўскай Русі Антоній і Феадосій Пячэрскія (XI ст.) - Родапачынальнікі рускага манаства, заснавальнікі Кіева-Пячэрскай лаўры. Антоній паходзіў з Чарнігаўшчыны (Любеч), Феадосій — з Васількава (пад Кіевам). Святы Роўнаапостальны князь Уладзімір і княгіня Вольга (X ст.) - Хрысціцель Русі і яго бабуля, якія кіравалі з Кіева і заклалі падмурак Праваслаўнай дзяржаўнасці. Барыс і Глеб (XI ст.) - Першыя кананізаваныя святыя Русі, князі-страстацерпцы, сыны князя Уладзіміра, якія прынялі мучаніцкую смерць дзеля захавання міру і брацкай любові. Нестар Летапісець (XI–XII ст.) - Манах Кіева-Пячэрскага манастыра, аўтар «Аповесці мінулых гадоў» — галоўнага гістарычнага летапісу ўсходніх славян. Агапіт Пячэрскі (XI ст.) - Знакаміты лекар-бяссрэбранік, які бязплатна лячыў людзей у Кіеве (у тым ліку князя Уладзіміра Манамаха). Таксама абаронцы Праваслаўя і асветнікі (XVI–XVIII ст.): Праведны Іоў Пачаеўскі (XVI–XVII ст.) - Нарадзіўся на Галічыне (Каламыя), стаў ігуменам Пачаеўскага манастыра на Валыні. Узначаліў абарону Праваслаўя ў Заходняй Украіне ва ўмовах націску уніі. Пётр Магіла (XVII ст.) - Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі. Выдатны асветнік, заснавальнік Кіева-Магілянскай акадэміі, якая стала галоўным інтэлектуальным цэнтрам для ўсяго рэгіёна (у тым ліку для Беларусі і Расіі). Пётр Калнишэўскі (XVIII ст.) - Апошні кашавы атаман Запарожскай Сечы, кананізаваны як святы праведны воін. Вялікія свяціцелі і місіянеры УКРАІНЫ: Дзмітрый Растоўскі (Даніла Туптала, XVII–XVIII ст.) - Нарадзіўся на Кіеўшчыне (Макараве), вучыўся ў Кіеве, доўга служыў на тэрыторыі Беларусі (у Слуцку і Оршы). Пасля стаў мітрапалітам у Растове. Аўтар знакамітых «Жыціяў святых» (Чэцці-Мінеі). Іаан Табольскі (Максімовіч, XVII–XVIII ст.) - Нарадзіўся на Чарнігаўшчыне (Нежын), быў архіепіскапам Чарнігаўскім, а затым стаў асветнікам і мітрапалітам Сібіры (Табольск). Паісій Велічкоўскі (XVIII ст.) - Нарадзіўся ў Палтаве, прыняў манаства ў Кіеве. Стаў адраджэнцам традыцыі старцава і «Ісусавай малітвы» на Афоне і ў Малдове. Святыя ХХ стагоддзя УКРАІНЫ (новыя пакутнікі і праведнікі): Лаўрэнцій Чарнігаўскі (Лука Проскура, 1868–1950) - Нарадзіўся на Чарнігаўшчыне, вядомы старац, празорлівец і суцяшальнік вернікаў у часы савецкіх ганенняў на царкву. Лука Крымскі (Война-Ясенецкі, 1877–1961) - Выдатны хірург, прафесар медыцыны і архіепіскап. Нарадзіўся ў Керчы (Крым), прайшоў праз сталінскія лагеры, сумяшчаў служэнне Богу з ратаваннем жыццяў параненых салдат. Амфілохій Пачаеўскі (1894–1971) - Старац і цудатворац Пачаеўскай лаўры, які меў дар выціскання дэманаў і лячэння касталомства. Таемна дапамагаў людзям у савецкі час. ГЭТЫЯ СВЯТЫЯ АБ'ЯДНОЎВАЮЦЬ НАС - БЕЛАРУСАЎ, УКРАІНЦАЎ, РАСЕЯН І ІНШЫХ У АДНУ ВЯЛІЗАРНУЮ ПРАВАСЛАЎНУЮ СЯМ'Ю, таму што ў Хрыста няма ні беларуса, ні украінца, ні расейца, ні іншых - усе Хрыстовы, МЫ ЎСЕ ЯГО!
Ідзем далей разам. Напалеонаўскі жах 1812 года. Вельмі складаны час. За Напалеона, за французкага злодзея станавіліся і свае, якія СПАДЗЯВАЛІСЯ ШТО ВОРАГ ІМ ДОБРАЕ ЗРОБІЦЬ - верне Вялікае Княства Літоўскае. А калі зразумелі, што іх проста выкарыстоўваюць у сваіх мэтах, то здолелі і гэту хваробу. У складзе войску Расійскай імперыі змагаліся знакамітыя пяхотныя палкі, сфармаваныя на сучасных землях Беларусі Мінска, Брэста, Магілёва, Віцебска, Полацка, а таксама сучасная ўкраінскай зямлі - Чарнігаўскі ці Падольскі палкі, якія гераічна праявілі сябе ў бітвах пад Клясціцамі (на Віцебшчыне), пры Смаленску і на Барадзінскім полі. На тэрыторыі Украіны (асабліва на Палтаўшчыне і Чарнігаўшчыне) было створана шматтысячнае казацкае апалчэнне. Беларускія сяляне таксама стваралі партызанскія атрады (напрыклад, атрад пад кіраўніцтвам Максіма Маркава на Віцебшчыне), якія знішчалі французскія фуражыры сумесна з рускімі армейскімі партызанамі.
Ідзем далей разам. Вызваленчыя войны і Першая сусветная вайна (пачатак XX стагоддзя). На палях Першай сусветнай вайны (1914–1918) мільёны тэрытарыяльных беларусаў, украінцаў і рускіх змагаліся бок у бок у шэрагах адзінай Рускай імператарскай арміі супраць Цэнтральных дзяржаў. Ключавыя бітвы, такія як Брусілаўскі прарыў на ўкраінскім фронце або гераічная Абарона Смаргоні і Нарачанская аперацыя на тэрыторыі Беларусі, вяліся шматнацыянальнымі дывізіямі, дзе, з погляду сучасных тэрыторый, рускія, украінскія і беларускія салдаты дзялілі адзін акоп. Менавіта супраць войскаў Германіі і Аўстра-Венгрыі сумесна змагаліся салдаты беларускага, украінскага і рускага паходжання на Усходнім фронце, у тым ліку падчас баёў на тэрыторыі Беларусі (пад Смаргонню і Баранавічамі) і Украіны (на Валыні і ў Галіцыі).
Ідзем далей разам. Вялікая Айчынная вайна (1941–1945 гады) - Найбольш маштабны прыклад абсалютнага братэрскага саюзніцтва ў гісторыі. Беларусы, украінцы і рускія складалі МАЦНЕЙШЫ КУЛАК Чырвонай Арміі на ўсіх франтах - РАЗАМ абаранялі Брэсцкую крэпасць, РАЗАМ змагаліся пад Масквой і Сталінградам, а затым РАЗАМ вызвалялі Украіну (падчас Бітвы за Дняпро) і Беларусь (падчас стратэгічнай аперацыі «Баграціён»). У складзе чатырох Украінскіх і трох Беларускіх франтоў, а таксама ў грандыёзным партызанскім руху, грамадзяне ўсіх трох сучасных дзяржаў ваявалі непадзельна да поўнага ўзяцця Берліна.
Калі МЫ РАЗАМ і ў нас усё добра, то няма аніякай моцы, каб здолець НАШУ АДЗІНАЮ МОЦ. Не змаглі нас здолець у 1410 годзе, не змаглі і ў 1941-1945, а вось у сучасны час амаль што змаглі. Не моцай, НЯМА ЯЕ Ў ІХ, а ГРОШАМІ амаль што здолелі, па гэтаму так і паскудна на душы, што здрада такая атрымалася - адзін аднаго продалі. Вельмі кепска ды сорамна.
Вось мы часта кажым Незалежная Украіна, Незалежная Беларусь і Расея. А ШТО ТАКОЕ "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ"? А ЦІ ЁСЦЬ ЯНА НА САМОЙ СПРАВЕ ГЭТАЯ "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ"? Вось, напрыклад, Беларусь... ХТО МЫ БЕЗ РАСЕІ, БЕЗ ЯЕ ПАДТРЫМЦЫ І ДАПАМОГІ? Яны нашы бліжэйшыя суседзі, з якімі ў нас здаўна наладжаны самыя цесныя таргова-эканамічныя і сацыяльныя зносіны, і калі іх не будзе, то нам будзе вельмі дрэнна. А РАНЕЙ, У НАС БЫЎ ЯШЧЭ АДЗІН ВЕЛЬМІ ДОБРЫ СУСЕД - ВЫ, БРАТЭРСКАЯ УКРАІНА, І БЕЗ ВАС НАМ ТАКСАМА ЗАРАЗ ДРЭННА, без вас, з кім звязана наша былое, амаль што ўсё, гістарычнае жыццё - БЫЦЦАМ БЫ РУКУ АД АДЗІНАГА ЦЕЛА АДСЕКЛІ, КАЛІ МЫ ВАС СТРАЦІЛІ, РАЗУМЕЕЦЕ? ДЫК ЯКАЯ ТУТ "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ"? Вельмі добра, калі ёсць з кім лёс свой дзяліць, калі ёсць на каго абаперціся, на каго спадзявацца, з кім побач стаяць і ў будучыню разам смела глядзець, як раней нашыя пра-бацькі разам глядзелі і нікога і нічога не баяліся - ВЕЛЬМІ ДОБРА! Такім чынам, на самой справе, "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ" - гэта "АДЗІНОТА", "ПАКУТА", "СТРАТА". УЖО ЗДАЎНА ЎСЕ ВОЙНЫ БЫЦЦАМ БЫ ЗА "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ", НА САМОЙ СПРАВЕ - ВОЙНЫ ЗА ВЯЛІКІЯ ГРОШЫ! Зразумейце, каліласка, вельмі добра, калі ёсць добрыя суседзі, родныя, старадаўнія, ці надзейныя краіны-сябры, з якімі жывеш у моцным саюзе, з якімі можаш падзяліць усе цяжкасці і выпрабаванні жыцця. Напрыклад, Брытанская Садружнасць нацый існуе з 1926 года па сёняшні дзень, толькі змянілася назва ў 1946 годзе - Садружнасць нацый, і на сёняшні дзень у яе склад уваходзяць 56 КРАІН-УДЗЕЛЬНІЦ! ДЗЕ ТУТ "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ" - ТУТ ЯЎНА ЎЗАЕМНАЯ ПАДТРЫМКА, ДАПАМОГА І ДАВЕР. У нас з Вамі быў саюз - Украіна, Расея, Беларусь, хай, не ўсё было гладка, як жадалася паміж намі, але ж была ўзаемная дапамога і адзіны лёс, а зараз вайна. Па гэтаму не кажыце пра "Незалежнасць". Яна, на самой справе, гэтая "Незалежнасць", нікому непатрэбна. Гэтую "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ" і барадзьбу за яе, свету падарыла Амерыка прайшоўшы рэвалюцыйным маршам лютай, крывавай нянавісці па свету з пачаткам Вайны за незалежнасць ЗША ад Англіі (1775-1783 гады), каб зрабіць перадзел тэрыторый, якія былі ўжо падзелены раней паміж іншымі краінамі, дзеля ўсталявання свайго асабістага панавання і ўлады на новых "НЕЗАЛЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЯХ", што яны і зрабілі пасля Першай Сусветнай вайны і што робяць, што відавочна, і па цяперашні час. Мабыць, Украіна на чарзе? Вам такая "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ" ПАТРЭБНА?!
Хто там, на захадзе? Садружнасць нацый, Амерыка, Германія, Італія, Францыя і іншыя. Дык Амерыку заснавалі пурытане, катаржнікі, беззямельныя і авантурысты Англіі. Такім чынам, асноўнымі амерыканцамі былі, менавіта, былыя англічане ды іншыя: карэнныя індзейцы, завезеныя афрыканцы ды іншыя перасяленцы з іншых краін Еўропы. А пасля Плана Маршала - праграмы эканамічнай дапамогі Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, Англія, Францыя, Германія, Італія фактычна далучыліся да Амерыкі, звязаўшы свой лёс з ёй эканамічнымі путамі, стаў разам супраць Савецкага саюза, што можа адчуць і па сёняшні дзень. І ад гэтых стран захада мы ўсе - і беларусы, і украінцы, і расейцы, мала што добрага атрымлівалі і да Другой сусветнай вайны і апасля яе. А зараз атрымалі ВАЙНУ ПАМІЖ НАМІ - ГІСТАРЫЧНЫМІ СУСЕДЗЯМІ ДЫ БРАТАМІ. Такім чынам, шукаць з імі саюза, з тымі, якія нас гістарычны час, часцей за ўсё, жадалі знішчыць, якія усё рабілі каб нас пасварыць і пасварылі, і прасіць у іх дапамогі і грошай на барадзьбу ПАМІЖ НАМІ - РОДНЫМІ БРАТАМІ, ўсюроўна, што прасіць яда ў самай атрутнай гадзюкі, каб рану залячыць - НЕМІНУЧАЯ СМЕРЦЬ. Мабыць, Уладзімір Аляксандравіч, лепш засунуць гэтыя іх крывавыя грошы ім у іх разнастайныя заморскія задніцы, як гэта заўсёды рабілі нашыя адзіныя пра-бацькі? ПАГЛЯДЗІЦЕ, ШТО МЫ ЎСЕ НАРАБІЛІ!
Калі Еўропа ды Амерыка, фактычна, адна групоўка, атрымаюць ад Вас, ад Украіны, усё, што ім патрэбна, яны, хутчэй за ўсё, вам дадуць такую "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ", якую гітлераўская Германія дала Сцяпану Бандэру ў 1941 годзе - Нічога асабістага, проста бізнэс. Можам паспрабаваць адказаць на цікавае пытанне: хто быў больш за ўсіх зацікаўлены ў пачатку Другой сусветнай вайны? Менавіта, апасля Другой сусветнай вайны, Англія афіцыйна прызнала палітычную і эканамічную моц Амерыкі, якая, пасля Другой сусветнай вайны стала ГАЛОЎНЫМ ГЛАБАЛЬНЫМ СУСВЕТНЫМ ЛІДАРАМ І ПЕРШАЙ ЗВЫШДЗЯРЖАВАЙ, КАЛІ АСТАТНІЯ ЛЯЖАЛІ Ў РУІНАХ. Нічога такі сабе выпадковы скок у развіцці - проста пашанцавала, праўда? А Вы, Уладзімір Аляксандравіч, за грошамі да іх ходзіце на вайну з намі, ды да іх імкнецеся, каб мы, Украіна, Расея, Беларусь - іх ворагі, адзін аднаго пазабівалі. ДА ЗА ТАКОЕ ЦІКАВАЕ ВІДОВІШЧА, паважаны Уладзімір Аляксандравіч, яны ВАМ ГРОШАЙ ДАДУЦЬ СТОЛЬКІ, СКОЛЬКІ ВАМ ПАТРЭБНА, а потым, мабыць, зробяць тое, што не змаглі зрабіць у 1941-1945 годзе, што не змог зрабіць Гітлер і, у тым ліку, з жыхарамі Украіны, і ўсё дзякуючы "НЕЗАЛЕЖНАЙ УКРАІНЕ" (Еўрамайдан 2014 год) ды дзякуючы страце даверу паміж бліжэйшымі суседзямі! Ці радасна Вам ад гэтай думкі? Захад паважаў ды баяўся дзвух моцных саюзаў паміж Расеяй, Украінай і Беларусьсю і іншымі - Расейская імпэрыя ды Савецкі саюз, а калі мы "НЕЗАЛЕЖНЫЯ" ды "САМАСТОЙНЫЯ", хто мы, па іх мерках, такія? ТРЭБА АДНАЎЛЯЦЬ МОЦНЫ САЮЗ ПАМІЖ НАМІ!
Уладзімір Аляксандравіч, Вы толькі паспрабуйце сабе ўявіць колькі заходніх грошай было ўкінута ў задурненне розуму, дзеля абуджэнне нянавісці не толькі паміж Украінай і Расеяй, але ж дзеля абуджэння сварак унутры абодвух краін паміж іх грамадзянамі перад гэтай жудаснай, сучаснай вайной. Вось прыклады вялікіх небяспечных, злосных праектаў, накіраваных на знішчэнне агульнага гістарычнага мінулага і абуджэння НАЦЫЗМУ. У Расеі гэтымі праектамі сталі працы Насоўскага і Фаменкі - "Новая храналогія", найвышэйшы пік масавага псіхозу і папулярнасці прыйшоўся на, УВАГА - 1999-2002 гады. А на Украіне пачала фармавацца ў другой палове 2000-х гадоў Тэорыя «Вялікіх Украў» (бебікаўшчына), асноўны медыйны пік якой прыйшоўся на, УВАГА, 2007–2014 гады. Таксама, галоўны выбух масавай папулярнасці атрымала і "Велесава кніга" у, УВАГА, 1992–2004 гады! Таксама, асноўны пік папулярнасці распрацовак прафесара Валерыя Чудзінава прыпадае на, УВАГА, 2006–2012 гады. Таксама, асноўны пік папулярнасці аматарскай лінгвістыкі і альтэрнатыўнай гісторыі ў выкананні сатырыка Міхаіла Задорнава прыпадае на, УВАГА, 2008–2014 гады. Колькі сварак і спрэчак было ў Інтэрнэце ў той час паміж жыхарамі Расеі і Украіны, колькі брудных ды агідных слоў адзін аднаму казалі, не пералічыць. А яшчэ культавая расейская кінастужка "Брат 2", якая дужа актыўна прапагандавалася дзеля масавага прагляду, якую не глядзеў толькі лянівы, у якой асноўнымі ворагамі галоўных герояў былі амерыканскія ды украінскія бандыты, якія ДЗЕЙНІЧАЛІ РАЗАМ, якіх у фільме бязлітасна знішчалі. Узгадываліся і Крым, і Севастопаль. У шырокі пракат "Брат 2" выйшаў у МАЕ (нагад на дзень Перамогі) 2000-ага!
А ў расейскім ваенна-фантастычным фільме 2010-ага года украінцам прама навязвалі негатыўны вобраз нацыстаў гітлераўскай Германіі і жорсткіх калабарантаў, што актыўна робяць і зараз у жыцці, у ваенны час - менавіта ў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі Львоўска-Сандамірскай аперацыі 1944 года, у фільме, роль гітлераўцаў адводзілі украінцам, а бок войск Савецкага саюза прадстаўлялі расейцы - яўна ўмысныя палітычныя параўновы, ды акрамя тако, у стужцы былі паказаны байцы УПА як жорсткія калабаранты, якія жорстка расстрэльвалі мірных жыхароў, якія падтрымлівалі савецкую ўладу - так сама яўна ўмысны палітычны кантэкст, каб згусціць жудасныя вобразы і ўплыў на гледача, каб умысна замацаваць вобраз украінца, як ката, забойцы, смяротнага ворага. А 20 лютага 2014 года, пасля змены ўлады на Украіне ў 2014 годзе (Еўрамайдан), з чым Расея адмовіліся пагадзіцца, баючыся пашарэння ваеннага блока НАТА на ўсход і магчымы ўступу ў яго Украіны, што стварыла бы прамую пагрозу нацыянальнай бяспецы Расеі, адбылася анексія Крымскага паўвострава расейскімі войскамі без распазнавальных знакаў. Пасля гэтага канфлікт перайшоў у фазу баявых дзеянняў на Данбасе, а 24 лютага 2022 года адбылося поўнамаштабнае ўварванне Расеі на Украіну. Такім чынам, відавочна, што было ЎМЫСНА ЗРОБЛЕНО ЎСЁ, КАБ, СКРАСТАЎШЫСЯ НАПРУЖНЫМІ СУАДНОСІНАМІ ПАМІЖ РАСЕЯЙ І УКРАІНАЙ, ПАЧАЦЬ ВАЙНУ. А ЦЯПЕР У ГЭТУ ВАЙНУ ЖАДАЮЦЬ УЦЯГНУЦЬ І БЕЛАРУСЬ. Такім чынам, відавочна, ЗАХАД ЖАДАЕ, ЯК І РАНЕЙ, ЗДАЎНА РАЗАРВАЦЬ УСЕ НАШЫЯ - УКРАІНА, БЕЛАРУСЬ, РАСЕЯ, ГІСТАРЫЧНЫЯ СУАДНОСІНЫ, КАБ ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ СВАЁ ПАНАВАННЕ І АТРЫМАЦЬ ВЯЛІКІЯ ГРОШЫ! МЫ ЗАБІВАЕМ АДЗІН АДНАГО - ЯНЫ ЗАРАБЛЯЮЦЬ ГРОШЫ, І ЧЫМ БОЛЬШ ЗАХАД ВАМ ДАПАМАГАЕ У ВАЙНЕ, ТЫМ БОЛЬШ ІМ ГЭТА ВЫГАДНА! КАЛІЛАСКА, ЗРАЗУМЕЙЦЕ ГЭТА!
Прэзідэнт Расеі быў вымушаны распачаць актыўныя ваенныя дзеянні, таму што вораг пад бокам у твары НАТА і дзівацкай Еўропай з Амерыканскім шчасцем не патрэбен ні Расеі, ні Беларусі, і шаг Украіны ў бок патэнцыяльнага ворага быў разлічаны, як здрада. І на месцы Прэзідэнта Расеі, мабыць, Вы зрабілі бы тое ж самае, што і ён, каб забяспечыць бяспеку грамадзянам сваёй стараны, дому.
НАВОШТА ВАМ СПАТРЭБІЛАСЯ ГЭТАЯ ЕЎРОПА? ВАМ ГРОШАЙ МАЛА? А ЦЯПЕР, КАЛІ ІДЗЕ ВАЙНА, КАЛІ ЗНОЎ ГІБНУЦЬ ЛЮДЗІ, ЯК І Ў 1941-1945 ГОДЗЕ, КАЛІ НЯШЧАСЦЕ ПРЫЙШЛО НА УКРАІНУ, ЗАРАЗ ГРОШАЙ ДОСЫЦЬ? УКРАІНА ЦЯПЕР НЕЗАЛЕЖНАЯ? УКРАІНА ЎСЮРОЎНА БЫЛА БЫ ЗАЛЕЖНА АД ЕЎРАСАЮЗА І АД АМЕРЫКІ, ТАМУ ШТО ЛЮБЫ САЮЗ ПРАДУГЛЕДЖВАЕ ДАМОВУ З САЮЗНЫМ ПАРТНЁРАМ І ТАДЫ, АСАБЛІВА, КАЛІ ЁСЦЬ СУПЯРЭЧНАСЦІ ПА РОЗНЫХ ПЫТАННЯХ - ТРЭБА ШУКАЦЬ КАМПРАМІС, ШТО ЎЖО ВЫКЛЮЧАЕ ПОЎНУЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ.
Я нічога не маю супраць простых жыхароў Еўропы і Амерыцы, аднак жа яе палітыканы робяць усё, каб думалася пра іх вельмі дрэннае.
Не гледзячы на напружаныя суадносіны паміж Расеяй і Украінай да ваенных падзей, Расея і Беларусь бачылі ва Украіне паплечніка, добрага стратыгічнага суседа, надзейную апору, саюзніка і надзейны тыл, як і ў 1941-1945 гадах, як і раней. Аднак Украіна зрабіла тое, што зрабіла, аднак жа можна яшчэ РАЗАМ ПРЫЙСЦІ ДА СУПАКОЮ, ЯШЧЭ МОЖНА.
Яшчэ, ведаю з навін, што з Украіны ў некаторыя гарады Расеі прылятаюць дроны, БПЛА, якія траўмуюць ды забіваюць супакойных жыхароў і, што самае жудаснае, дзяцей. І нашым, беларускім дзецям, на тэрыторыі Бранскай вобласці Расеі таксама вельмі дасталося. Я разумею, мабыць, Вы, Уладзімір Аляксандравіч, лічыце, што, патенціяльна, кожны грамадзянін Расеі - вораг. З кроплі гледжання ваеннай эканоміцы, гэта безумоўна так. Аднак жа, НЕ ЎСЕ ГРАМАДЗЯНЕ РАСЕІ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ ГЭТУ ЖУДАСНУЮ ВАЙНУ! Да і ПРЫЧЫМ ТУТ ДЗЕЦІ? Акрамя таго, Расейскі прэзідэнт не запытываюў у яе грамадзян, а ці жадаюць яны вайны з Украінай, а зрабіў усё па сваё ўласнай ініцыятыве, пры падтрымцы некаторых палітычных асоб. Прычым тут іншые грамадства Расеі, да і ПРЫЧЫМ ТУТ ДЗЕЦІ? З пункту гледжання вайны, Ваш вораг - гэта тый, хто прыйшоў на Вашу родную зямлю са зброяй у руках і мае ваеннае адзенне, такіх не пераблытаеш ні з кім. Прычым тут супакойныя грамадзяне?, да і ПРЫЧЫМ ТУТ ДЗЕЦІ? Да і што зрабілі Вам мы, беларусы, што зрабілі Вам нашыя дзеці? Наш Прэзідэнт таксама, як і Расейскі, не пытаў у беларусаў дазвалення на пачатак нападу расейскіх войск на Украіну, і нам, беларусам, вайна з Вамі, з украінскім грамадствам ЗУСІМ НЕ ПАТРЭБНА! Мы і нашы дзеці не павінны несці адказнасць за асабістыя рашэнні нашых Прэзідэнтаў. А пагрозы Вашы ў адрас нашага Прэзідэнта Беларусі напрамую датычацца да нас, беларусаў, таму што першымі, хто атрымае шкоду ад ваенных падзей, будзем менавіта мы - беларускае грамадзяне, а не ён. Да і можа здарыцца так, што наш Прэзідэнт выканае Вашы патрабаванні, а Вам могуць зацікаўленыя твары далажыць, што такога не адбылося, і, нават, паказаць доказы. Аднак жа, у сучасны час, з дапамогай штучнага інтэлекту, можна паказаць і нападзенне пеляменняў ці атаку вар'ятаў крэветак у прамым эфіры, а Вы на нас з вайной. Па гэтаму, вельмі Вас прашу вырашайце, каліласка, свае палітычныя міжнародныя спрэчкі і супярэчныя пытанні у МІЖНАРОДНЫМ СУДЗЕ ААН ці ў МІЖНАРОДНЫМ КРЫМІНАЛЬНЫМ СУДЗЕ, якія дзеля вырашэння розных міжнародных пытанняў рознай цяжкасці і існуюць, КАБ ПАЗБЕГНУЦЬ ВАЙНЫ, НЕПАТРЭБНЫХ АХВЯР І ЭКАНАМІЧНЫХ СТРАТ.
Акрамя таго, наш Прэзідэнт усё рабіў і БУДЗЕ РАБІЦЬ УСЁ, КАБ ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ ПОЎНУЮ БЯСПЕКУ БЕЛАРУСКІМ ГРАМАДЗЯНАМ, нават, адзін са зброяй, а калі спатрэбіцца, ды і голымі, но дужымі рукамі. І будзе рабіць усё, каб захаваць сяброўскія, сродныя сувязі з Расеяй, якая дапамагае нам беларусам увесь час самастойнага жыцця, таму што добрасуседскія суадносіны з Расеяй, у тым ліку, таксама забяспечваюць бяспеку беларускім грамадзянам. МЫ - БЕЛАРУСЫ І РАСЕЯ, ПРАВАСЛАЎНЫ НАРОД, ЯК БЫЛА І УКРАІНА - НАС АБ'ЯДНОЎВАЕ АДЗІНЫ БОГ, НАША ЎСЁ ЖЫЦЦЁ АГУЛЬНАЕ, І НЯМА НІКОГА НАМ БЛІЖЭЙ, АКРАМЯ РАСЕІ ДЫ ВАС - УКРАІНЫ! Наша беларускага Прэзідэнта могуць ненавідзець, могуць яму пагражаць сколькі захочацца, за гады яго Прэзідэнцтва гэта не навіна, а ўжо здаўна непрыкметная штодзённасць. ШТО ЯМУ ГЭТЫЯ НЯНАВІСЦЬ ДЫ ПАГРОЗЫ, КАЛІ ЁН ЦВЁРДА АБРАЎ СВОЙ ШЛЯХ І ІМ УВЕСЬ ЧАС ІДЗЕ? Хай сабе ненавідзяць ды пагражаюць сколькі патрэбна, галоўнае, каб жылося добра беларускім грамадзянам. Па гэтаму, каліласка, не марнуйце дарэмна свой час на нянавісць ды пагрозы, а лепш, каліласка, ДАВАЙЦЕ ЗНОЎ УСЕ РАЗАМ - УКРАІНА, БЕЛАРУСЬ, РАСЕЯ, ВЕРНЕМСЯ ДА СУПАКОЙНАГА ІСНАВАННЯ! НА НАС З ВАМІ ГЛЯДЗЯЦЬ НАШЫЯ ПРОДКІ, ЗДАБЫЎШЫЯ РАЗАМ ШМАТ ПЕРАМОГ, ЗДАБЫЎШЫЯ Ў ЦЯЖКІХ БАЯХ ПЕРАМОГУ Ў ВЯЛІКАЙ АЙЧЫЙНАЙ ВАЙНЕ! ШТО З НАМІ ЗДАРЫЛАСЯ?
Акрамя таго, у век сучасных тэхналогій, калі ўжо так жадаецца масава ў вайнушку пагуляць, так рабіце гэта інтэрактыўна, напрыклад, НА КАМП'ЮТАРАХ У ПРАСТОРАХ ІНТЭРНЭТУ, ці, калі ваеннай гульні ў прасторах інтэрнэта не дастаткова, то ваюйце як у ПЕЙНТБОЛЕ (https://yandex.by/video/touch/preview/12307900078086365120) - камандная ваенна-тактычная гульня, у якой удзельнікі страляюць адзін у аднаго са спецыяльных пнеўматычных маркераў шарыкамі з харчовай фарбай, і калі шарык разбіваецца, на адзенні застаецца яркая пляма, і гулец-баец лічыцца "забітым" або выбыўшым з раўнда. Шарыкамі з фарбай можна будзе, калі патрэбна, зараджаць, нават і танкі, і самалёты, і караблі - любую ваенную тэхніку. Нагуляліся, размалявалі адзін аднаго разнаколяровымі фарбамі, стаміліся і, па ітогаг такой ваеннай гульні, заключылі супакойнае пагадненне. Вырашылі свае спрэчкі, да і ўсе жывыя і здаровыя, і ўся інфраструктура горадоў і краін цэлая, не знішчаная, і мінных палёў няма, на якіх у пасляваенны час гінуць дзеці. Перад такім фарбавым пейнтбольным боем, дамовіліся загадзя аб тым, што атрымае пераможца, аб колькасці ваяроў і наперад. Правялі адзін ці тры ваенна-тактычных раўнды, выявілі пераможцу і разышліся па дамах, калі без ваенных падзей не атрымліваецца вырашыць усе пытанні ды спрэчкі.
Ёсць і больш эканамічны і цікавейшы аналаг пейнтбола, які можа даць поўнамаштабнае апусканне ў грандыёзныя ваенныя падзеі - ЛАЗЕРТАГ (https://yandex.by/video/touch/preview/5669807770847178617) - гэта высокатэхналагічная ваенна-тактычная, цалкам бязбольная гульня, сутнасць якой заключаецца ў паражэнні праціўнікаў праз траплянне бяспечнымі інфрачырвонымі промнямі са спецыяльнай зброі (тагераў) па электронных датчыках, якія фіксуюць ігравую смерць ці захоп, якія фіксуюцца на галаўную павязку ці камізэльцы. Тагеры поўнасцю імітуюць сапраўдную зброю, якую можна ўсталяваць таксама на любую тэхніку: танкі, самалёты, верталёты, караблі і інш, а электронныя датчыкі, таксама, можна ўсталяваць на ўсім: на чалавека, тэхніку, будынках і інш, такім чынам, можна бяспечна маштабна гуляць у вайну ў полі, у лесе, нават, гуляць у захоп ваенных баз, заводаў, гарадоў, краін, калі больш нечага рабіць і жаданне ваяваць галаву цісне. Перад пачаткам такой ваеннай гульні, дамовіліся загадзя аб тым, што атрымае пераможца, аб колькасці ўдзельнікаў, каб абыйсціся сваёй асабістай моцай і не прасіць замежных суседзяў, каб НЕ СТРАЦІЦЬ САМАСТОЙНАСЦЬ ДЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, і не ўлазіць у грашовыя даўгі. Увялі ў кампутарную праграму нумары удзельнікаў-ваяроў, наіменне тэхнікі ці будынкаў, якія, пры гульнявой смерці ці захопу, будуць аўтаматычна выдаляцца з гульнявой базы, ды наперад. Правялі адзін ці тры ваенна-тактычных раўнды, выявілі пераможцу і разышліся па дамах, калі без ваенных падзей не атрымліваецца вырашыць усе пытанні. ПЕРАХОДЗЬЦЕ НА НОВЫ ЎЗРОВЕНЬ ВАЕННЫХ БАТАЛІЙ. НАВОШТА РЭАЛЬНА ЗАБІВАЦЬ АДЗІН АДНАГО ДЫ РЭАЛЬНА РУШЫЦЬ ГАРАДЫ, ЗНІШЧАЦЬ МЯСЦОВАСЦІ? Жывем у стагоддзі высокіх тэхналогій, а ўсё забіваем адзін аднаго, як людзі з жалезнага веку - глупства ды сорам.
Не жадаеце гуляць у вайну?, мабыць лічыце сябе дужа дарослымі? Дык я вас супакою. Сапраўды дарослыя людзі ўсе пытанні і спрэчкі вырашаюць СУПАКОЙНЫМЫ ШЛЯХАМІ, і толькі п'яныя ды з глузду з'ехаўшыя кулакамі машуць, хапаюцца за палкі, нажы, мячы ды стрэльбу. Ну хапіла жа розуму моцным света сяго адмовіцца ад гладыятарскіх баёў з эканамічнай точкі гледжання, што ўкладаць грошы ў гладыятара, якога могуць забіць у першым жа баі - вельмі нявыгадная справа, таму гладыятары сталі спартсменамі - і відовішча, і прыбытак. ТАК ЧАМУ НА ГЭТЫМ СПЫНІЛІСЯ? ЗЭКАНОМЬЦЕ ГРОШЫ НА РЭАЛЬНАЙ ВАЙНЕ ДЫ НА ЯЕ НАСТУПСТВАХ! ГЭТА ЗНАЧНА БОЛЬШАЯ ЭКАНОМІЯ ЯК ГРОШАЙ, ТАК І ЧАЛАВЕЧЫХ І ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ!
А ёсць яшчэ больш эканамічны варыянт вырашэння палітычных ці міжнародных спрэчак, які вядомы здаўна, каля няма аніякай магчымасці дамовіцца - ФУТБОЛЬНЫ МАТЧ. Паставілі на кон футбольнага матча спрэчнае пытанне, згулялі матч, паціснулі рукі ды разышліся.
А ёсць яшчэ адзін старажытны спосаб вырашэння самых што ні на ёсць спрэчных пытанняў - КІНУЦЬ МАНЕТУ!, цалкам аддаўшыся на літасць Бога і лёсу. Усюроўна, з любога пункту гледжання, гэта больш разумнейшы і бяспечны спосаб вырашэння любых спрэчак.
Але ж лепшы варыянт вырашэння палітычных спрэчак, на мой погляд, гэта сустрэча сяброў за кубкам гарбаты ці кавы з духмянымі абаранкамі. Сустрэліся, знайшлі супакойныя шляхі ды задаволеныя, сытыя і шчасьлівыя разышліся па дамах - дзівосная прыгажосць розуму ды дабрыні.
Такім чынам, абагульняючы напісанае, ёсць ВОСЕМ альтэрнатыў сучаснай жорсткай, жудаснай, разрушальнай, крывавай вайне:
1. МІЖНАРОДНЫ СУД ААН;
2. МІЖНАРОДНЫ КРЫМІНАЛЬНЫ СУД;
3. КАМП'ЮТАРНЫЯ ВАЕННЫЯ ГУЛЬНІ Ў ПРАСТОРАХ ІНТЭРНЭТУ;
4. ПЕЙНТБОЛ;
5. ЛАЗЕРТАГ;
6. ФУТБОЛЬНЫ МАТЧ;
7. МАНЕТА;
8. ПРОСТАЯ СУСТРЭЧА СЯБРОЎ.
Уладзімір Аляксандравіч, спытайце сябе, а навошта сучасным развітым краінам, якія вельмі часта кажуць пра супакой ва ўсім свеце, вырабляць смяротную зброю, а тым больш зброю массава знішчэння? Нікуды больш грошы дзевяць? Дзеля абароны? Дык які ж гэта супакой ва ўсім свеце, калі ёсць небяспека нападзення з боку іншых краін, а тым больш, з боку бліжэйшых суседзей? Што гэта за жыццё, за супакой такі, калі не можаш поўнасцю давяраць нават тым, хто побач жыве? Што гэта за супакой такі пад пагрозай вайны, пад пагрозай знішчжння? Здаецца, людзям спецыяльна, наўмысна задурылі галаву, навязаўшы думку, што без зброі проста немагчыма жыць, што вакол ворагі, якіх трэба баяцца ды ад іх бараніцца. І знаходзяцца тыя, якія пачынаюць войны, наўмысна правакуюць канфлікты, а потым кажуць: вось, глядзіце, там вайна і там вайна, і да вас вайна прыйдзе, а калі ў вас будзе зброя, ды мацнейшая, тады вы зможаце абараніць сябе і ўсё ў вас будзе добра. Так часцей за ўсё кажуць і робяць тыя, якія гэтую смяротную зброю і вырабляюць. Хто быў найбуйнейшым пастаўшчыком зброі, тэхнікі ды стратэгічнай сэравіны ў Другой сусветнай вайне пачынаючы з 1941 года? Няўжо ЗША? Як Вы, Уладзімір Аляксандравіч, лічыце, у палітыкі ЗША, што-небудзь змянілася? Прадаўцам зброі НЕ ПАТРЭБЕН СУПАКОЙ, як прадаўцам лекаў непатрэбны здаровыя людзі. Мы забіваем адзін аднаго, а яны зарабляюць грошы. Нічога асабістага, проста бізнэс.
А цяпер, Уладзімір Аляксандравіч, паспрабуйце ўявіць сябе свет, у якім няма смяротнай зброі, ні ў кога няма, ЗУСІМ НЯМА! Да зразумела, што тады ўсім давядзецца вырашаць спрэчкі супакойнымі шляхамі, знаходзіць і прымаць узаемавыгадныя вырашэнні, жыць у сапраўдным супакою - РАБІЦЬ ТОЕ, ШТО НЕ МОГУЦЬ САБЕ ДАЗВОЛІЦЬ ТЫЯ, ХТО СПАДЗЯЕЦЦА НА ЗБРОЮ, А НЕ НА АДЗІН АДНАГО! Няўжо ж мы такія ўсё сталі чэрствыя, жорсткія, злыя, што гатовы лепш пазабіваць адзін аднаго, чым дамовіцца і жыць разам дружна, адзіным сэрцам, адзіным жыццём?
Трэба ўсім лідарам усяго света прыняць у вышэйшыя законы сваіх краін поўную забарону на вытворчасць і прымяненне смяротнай зброі, асабліва масавага знішчэння, поўную адмову ад ваенных дзеянняў дзеля сапраўднага супакою ва ўсім свеце і бяспечнага існавання, жыцця. А калі нехта адмовіцца, то такога лідара трэба адразу пазбавіць кіраўніцтва яго краінай і, як ворага чалавецтва, свету, супакою, прыдаць суду і трымаць у поўнай ізаляцыі да паразумення, таму што толькі псіхічна нездаровы чалавек будзе жадаць смерці іншым, будзе кулаком біць па грудзях, даказваючы, што без зброі жыць нельга. НАВОШТА КРАІНЕ І ЯЕ ГРАМАДЗЯНАМ ТАКІ ЛІДАР, ЯКІ НЕ МОЖА НАВАТ УЯВІЦЬ ЖЫЦЦЁ БЕЗ ЗБРОІ? - ГЭТА ЎЖО ДЫЯГНАЗ "МАНІЯ ПЕРАСЛЕДУ"! НАВОШТА КРАІНЕ І ЯЕ ГРАМАДЗЯНАМ ТАКІ ЛІДАР, ЯКІ НЕ МОЖА СУПАКОЙНЫМІ ШЛЯХАМІ ВЫРАШАЦЬ СПРЭЧНЫЯ ПЫТАННІ ДЫ КРЫЎДЫ? Менавіта ад такога лідара і ідзе асноўная пагроза вайны. УСЕ СПРЭЧКІ, КРЫЎДЫ І ПЫТАННІ МОЖНА, ПАТРЭБНА, ЖЫЦЦЁВА НЕАБХОДНА ВЫРАШАЦЬ СУПАКОЙНЫМІ ШЛЯХАМІ!
Акрамя тако, трэба ва ўсіх краінах прыняць у вышэйшы закон пакаранне за парушэнне і за садзейнічанне ў парушэнні закону аб забароне на вытворчасць і прымяненне смяротнай зброі, у тым ліку масавага знішчэння, і поўную адмову ад ваенных дзеянняў СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ. Трэба разумець, што той, хто не жадае поўнага, абсалютнага супакою у родной краіне, ва ўсім свеце, той жадае смерці іншым, жадае крывавай вайны, што такому супакой увогуле НЕ ПАТРЭБНЫ, што такі, на самой справе, бандыт і драпежнік, міжнародны вораг, які за грошы гатовы забіваць. УСЕ СПРЭЧКІ, КРЫЎДЫ І ПЫТАННІ МОЖНА, ПАТРЭБНА, ЖЫЦЦЁВА НЕАБХОДНА ВЫРАШАЦЬ СУПАКОЙНЫМІ ШЛЯХАМІ!
А дзеля забеспячэння ўнутранага парадку ад шкоднікаў можна выкарыстоўваць траўматычную, усыпляльную зброю, ці вадамёт, поўнасцю адмовіўшыся ад баявога - палечыцца чалавек, ці прасніцца, ці асвяжыцца ды, мабыць, зразумее, што дрэннага нарабіў. Дзеля спынення масавых жорсткіх беспарадкаў, можна прымяніць усыпляльны дым, ці весялячы газ - парыгаталі адзін з аднаго ды разышліся.
Уладзімір Аляксандравіч, мне вельмі падабаецца мультык Кіеўнавучфільма 1982 года, "Тры Іваны", да і песню там вельмі добрую спяваюць - паглядзіце, каліласка, паслухайце ўважліва https://yandex.by/video/touch/preview/14430036272565479326
Я мару і вельмі спадзяюся, што Украіна, Расея і Беларусь змогуць жыць добрымі сябрамі, роднымі братамі, надзейнымі дапаможам адзін аднаму ўсё жыццё. А калі да нашага такога моцнага і добрага саюза пажадаюць далучыцца іншыя краіны, то мы, як кажа наш дарагі Прэзідэнт, мы будзем усім вельмі рады.
Акрамя таго, шаноўны Ўладзімір Аляксандравіч, адчуйцце ўсім сваім сэрцам сваё вельмі добрае і мілагучнае імя: Уладзімір - Уладзі мір - МІРАТВОРЦА!
Уладзімір Аляксандравіч, каліласка, уладзі мір (супакой).
29.06.2026 Марцін Януш
Свидетельство о публикации №226062900993
