Летняя ранiца. верш

Летняя раніца, Месяц сыходзіць,
Сонца павольна на неба ўсходзіць.
Звонка Зараначка песні спявае,
Птушак лясных далучыцца склікае.

Зірк, прамяні ўжо ў лес паляцелі,
Ліске ў норцы на хвосцік паселі.
Ён заблішчэў, як зара-зараніца.
Ліска прачнулася, ёй ужо не спіцца.

Зайку на вуха праменьчык ускочыў.
Вухам павёў - сон пакінуць не хоча.
Лес загудзеў, засвістаў, калі Сонца
Выйшла на неба, каб свет ліць бясконца.

Мошкі, жучкі і стракозы лікуюць,
Пчолкі жужжаць, кветкі сок ім даруюць.
Луг расквітнеў усімі фарбамі света.
Летняя раніца Сонцам сагрэта.

1.07.26


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →