Цыкламэн

Цыкламэн

Адчыняеш дзверы ў хату. Мамусі. Год не адмукаў . Вечар. Ціхі, подых старых рэчаў Мамусі.  Яны там у гэным куту  другой хаты , дзе яна пакінула нас. І побач,  ёсць яе кветка. Цыкламэн. Ён амаль згас. Адзіны чырвоны лісьцік трымаўся амаль  гэным часам, як апошні агеньчык у чорным небі Палесся. Раптам - палае !

Ты нахіляешся. Равеш. Енчыш.

Кропля з носу падае на падлогу . І цыкламэн, нібы пачуўшы,  раскідае кволы пялёстак. Ты не верыш. Здаецца гэта нейкі  цуд. Скачаш на адной назе,  стары, быццам  малы, які раптам знайшоў дарогу назад у дзяцінства...

Раніцай бяжыш з слоікам  сцюдзёнай вады.  Марыш падтрымаць тое маленькае  іншае  жыццё. 

А ён  памёр.

Памёр.

Цыкламэн.

Кветачка.


Рецензии