Кропля

Кропля драбнюткая, кропля іскрыстая…
Схлынулі хмары, вакол цішыня.
Кропля крыштальная, кропелька чыстая,
Хто ж табе дасць тут другое імя?

Кропля бліскучая, кропля вялікая,
Падаеш – звон нібы смелы прамень.
Кропля празрыстая, кропля бязлікая,
Золак сыходзіць, займаецца дзень.

Кропля зялёная, кропля настылая,
Падаеш ты нібы светлы паток.
Кропелька срэбная, трошкі застылая,
Змочыш сабою драўляны масток.

Кропля прыгожая, кропля журботная,
Ты на галінках знаходзіш прычал.
Я разумею, што ты беззваротная,
Дожджык з зямлёю цябе павянчаў.


Рецензии