X. Служение двенадцати
Ранак толькі прачынаўся над Капернаумам, сустрэўшы Ісуса на знаёмым беразе мора, калі Ісус прамаўляў словы малітвы да Свайго Нябеснага Айца. Ісус выразна пачуў волю Айца і добра зразумеў тое, на што Ён павінен зрабіць увагу і выканаць тое, што павінна закладаць асновы Божага Валадарства. Пасьля ранішняга сьняданку, Ісус накіраваўся на сустрэчу з вучнямі, якія, як меркавалася, ужо чакалі свайго Настаўніка.
Ісус, павітаўшыся з усімі, сеў на Сваё месца і абвесьціў далейшую праграму іхняй сумеснай дзейнасьці. А гэтая дзейнасьць будзе пачынацца з таго, што дванаццаць вызначаных вучняў Ісуса павінны будуць пачаць самастойнае служэньне па заснаваньню Божага Валадарства на гэтай зямлі. Ісус прапанаваў вучням самастойна падзяліцца па двое, каб пайсьці па Галілеі і прапаведаваць Божае Валадарства.
Прысутныя на гэтым сходзе запыталіся ў Ісуса пра магчымасьць удзелу і іншых людзей у вандроўцы гэтых шасьці групаў вучняў Ісуса. Ісус, зьвярнуўшыся да ўсіх прысутных, выказаўся на тое, што будзе вельмі задаволеным тым, што зацікаўленыя людзі будуць ня толькі бачыць, але і быць непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзеяў, якія чакаюць іх наперадзе.
У прысутнасьці ўсіх прысутных Ісус зьвярнуўся да вучняў у прысутнасьці ўсіх, хто прысутнічаў пры гэтым загадзе: «На шлях паганаў не ўзыходзьце і ў горад Самаранскі не ўваходзьце, а ідзіце больш да авечак з дому Ізраіля, якія загінулі. Ідучы ж, абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Валадарства Нябеснае. Нядужых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце.
Не бярыце з сабою ані золата, ані срэбра, ані медзі ў паясы вашыя, ані торбы ў дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані сандалаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй. А ў які горад ці мястэчка ўвойдзеце, даведайцеся, хто ў ім дастойны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце. А, уваходзячы ў дом, вітайце яго. І, калі дом будзе сапраўды варты гэтага, супакой ваш прыйдзе на яго; а калі ня будзе варты, супакой ваш да вас вернецца.
І калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому ці з гораду таго, абтрасіце пыл з ног вашых. Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суду, чым гораду таму. Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
Сьцеражыцеся людзей, бо яны будуць выдаваць вас у сынэдрыёны і ў сынагогах сваіх будуць бічаваць вас. І павядуць вас да ваяводаў і валадароў дзеля Мяне на сьведчаньне ім і паганам. Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся пра тое, як ці што вам гаварыць, бо вам у тую гадзіну будзе дадзена, што гаварыць. Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.
Выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына, і паўстануць дзеці на бацькоў, і пазабіваюць іх; і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены. Калі ж будуць перасьледаваць вас у адным горадзе, уцякайце ў другі, бо сапраўды кажу вам: вы не абыйдзеце ўсіх гарадоў Ізраіля, як прыйдзе Сын Чалавечы.
Вучань не вышэйшы за настаўніка свайго, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго. Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога прыкрытага, каб не адкрылася, ані тайнага, каб ня сталася вядомым.
Што кажу вам у цемры, кажыце пры сьвятле; і што чуеце на вуха, абвяшчайце з дахаў. І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне. Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага. А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.
Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе. А хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Я адракуся перад Айцом Маім, Які ў небе. Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прыйшоў Я прынесьці, але меч. Бо Я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго, і дачку — з маці яе, і нявестку — са сьвякрухай яе. І ворагі чалавеку хатнія яго.
Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне. І хто не бярэ крыжа свайго і ідзе за Мною, той ня варты Мяне. Хто знойдзе душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, знойдзе яе. Хто прыймае вас, прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне.
Хто прыймае прарока ў імя прарока, атрымае нагароду прарока; і хто прыймае праведніка ў імя праведніка, атрымае нагароду праведніка. І калі хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй».
Больш таго, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу і ўсякую немач.
Ісус адмовіўся ад зацьвярджэньня падзяленьня на пары, аддаўшы гэта на вызначэньня саміх вучняў, прызначыўшы пачатак гэтага вандраваньня праз два дні, калі і Ён сам пойдзе ў Ерусалім на сьвята Намётаў, каб сустрэцца з тымі блізкімі людзьмі, да якіх Ягонае сэрца было асабліва прыхільным ад дзяцінства.
Гэтыя ж дні Ісус працаваў у майстэрні Зэбядэя, каб быць упэўненым у тым, што, на час Ягонай адсутнасьці, у Ягоным доме будзе матэрыяльны дастатак. Хутка прайшлі гэтыя дні і вось настаў той ранак, калі Ісус павінен быў выправіць вучняў у вандроўку служэньня. Яны сустрэліся ў іхнім агульным доме і Ісус паглядзеў на сфармаваныя пары ды з задавальненьнем адзначыў пра сябе тое, што гэта прыкладна так, на што Ён і разлічваў.
Ісус вызначыў для іх і маршруты вандраваньня. Тэмпераментны Пётр пойдзе з разважлівым Андрэем у бок Каны і Цыпоры, «сыны Грома» - Ян и Якуб, таксама пойдуць разам у бок Фінікіі. Філіп пойдзе з Барталамеем уверх па Ярдану, павольны, але верны, Тамаш пойдзе з сур’ёзным Мацьвеем у бок Назарэту. Сымон Кананіт пойдзе з Юдай у бок Скіфапаля, а Тадэвуш з Якубам Алфеявым у бок Наіна. Ісус разьвітаўся з вучнямі, дамоміўшыся з тымі, што яны сустрэнуцца на гэтым месцы праз два тыдні і накіраваўся дадому, дзе Яго чакала неспадзяваная сустрэча.
Якуб з Язэпам, браты Ісуса, прыйшлі адведаць маці, каб потым ісьці ў Ерусалім на сьвята Намётаў. Яны ня ведалі намераў Ісуса, але даведаліся пра тое, што вучні Ісуса пайшлі ў місіянэрскую вандроўку па ўсёй Галілеі. Браты чулі пра Ягоныя цуды, але бачылі і нянавісьць суайчыньнікаў у Назарэце, а таму пачуцьці іхнія адносна дзейнасьці Ісуса былі даволі недаверлівымі.
Больш таго, яны даведаліся ад маці тое, што дзейнасьць Ісуса не выходзіла за межы Галілеі. Аднак жа цэнтрам юдэяў быў і ёсьць Ерусалім, а таму яны сказалі Ісусу: «Выйдзі адсюль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш. Бо ніхто нічога таемна ня робіць, і сам імкнецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, зьяві Сябе сьвету».
Ісус жа, выслухаўшы братоў, адказаў ім: «Час Мой яшчэ не прыйшоў, а для вас заўсёды час. Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што справы ягоныя злыя. Вы ідзіце на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо час Мой яшчэ ня споўніўся».
Браты, пабыўшы гэты дзень побач з роднымі ім людзьмі, ранкам наступнага дня выйшлі ў бок Ерусаліму. Ісус жа, праводзіўшы братоў, прысьвяціў рэшту гэтага дня гаспадарчым справам, разам з сястрою Рут.
Ранак, як звычайна, застаў Ісуса на беразе мора ў малітве да Айца, каб набрацца сілаў для гэтага падарожжа ў Ерусалім. Сьняданак ад маці і Рут быў, як ніколі, смачнейшым і Ісус, падзякаваўшы родных, выйшаў з Капернауму ў бок Магдалы. Да Яго прыядналася і Марыя з Магдалы, каб правесьці гэты час у родным доме.
Магдала сустрэла іх цяплом ранішняй вясны, але сардэчная сустрэча з роднымі была нашмат цяплейшай за вясновае цяпло. Марыя адыйшла да свайго дому, а Ісус, пасьля невялікага адпачынку ды смачнага пачастунку, пайшоў далей у Ерусалім, каб не спазніцца на сьвята Намётаў, якое працягвалася толькі тры дні.
Прайшоўшы Тыберыяду, Ісус накіраваўся ўздоўж Ярдану ў бок Скіфапаля, дзе і застаўся на начны адпачынак, каб раніцай працягнуць Свой шлях да Ерусаліму. Далейшы шлях быў даволі шматлюдным, бо сьціплы чалавечы ручай ад Галілеі, усё больш і больш, ператвараўся ў раку з пілігрымаў, якія ішлі на сьвята вызваленьня гебраяў ад пагібелі пад час персідзкага валадара Артаксэрса, дзякуючы ягонай гебрайскай жонцы Рут. Так, за ўспамінамі гістарычных падзеяў гебрайскага народу, яны дасягнулі Ерыхону і зьвярнулі на Бэтанію, дзе Ён заўсёды быў чаканым у сям’і Лазара.
Цёплая сустрэча з Лазарам і ягонымі сёстрамі было прыемным часам для Ісуса, Які дзяліўся з роднымі Яму людзьмі ўспамінамі з мінулых часоў, калі яны былі тут разам з Ягоным, на той час яшчэ жывым, бацькам. Марта і Марыя жыва цікавіліся Ягонай дзейнасьцю ў Галілеі, бо чуткі пра цуды Ісуса распаўсюдзіліся і ў Юдэі.
Ісус нагадаў словы братоў пра тое, каб Ён пайшоў у Юдэю і вызначыў Свае справы. Ісус дэлікатна распавёў ім пра Свае дзеяньні, кажучы пра тое, што ў гэтым ёсьць сіла Айца, а Ён толькі выконвае Ягоную волю. Яны ўспаміналі сваё дзяцінства, як і той момант, калі Ісуса згубілі бацькі, а потым знайшлі Яго ў Храме. Усё гэта было і ўсё гэта было ў мінулым, а зараз Ён мае служэньне ад Айца, каб паказаць усім любоў Бога і Ягонае Валадарства.
Яны памаліліся да Госпада, каб даў ім усім начнога супакою, а Ісус маліўся таксама за Сваіх вучняў, каб іх нападкалі бясьпека ды посьпех у іхнім вандраваньні служэньня. З гэтым яны і паклаліся на адпачынак, каб быць у супакоі і адчуць ранкам тое, што Бог прыгатаваў для іх у заўтрашнім дні.
Сьвята Намётаў выходзіла ўжо на другі дзень, калі Ісус увайшоў у Ерусалім. Ён накіраваўся да сьвятыні, дзе вучылі гебрайскія настаўнікі і вельмі хутка зьдзівіў усіх прысутных дасканальным веданьнем Пісаньня. Ісус, бачачы гэта, сказаў да іх: «Маё вучэньне не Маё, але Таго, Хто паслаў Мяне. Калі хто хоча выконваць волю Яго, той зразумее адносна вучэньня гэтага, ці ад Бога яно, ці Я ад Сябе гавару. Хто гаворыць сам ад сябе, той шукае сваёй славы, а Хто шукае славы Таго, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы, і няма ў Ім няправеднасьці. Ці ня даў вам Майсей Закону? І ніхто з вас не выконвае Закон».
Ісус, бачачы далейшае зьдзіўленьне, дадаў да гэтага: «І Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я, і Я прыйшоў ня Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, Які паслаў Мяне, Якога вы ня ведаеце. А Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён Мяне паслаў».
Ісус вучыў яшчэ некаторы час, бачачы тое, што натоўп падзяліўся на згодных і нязгодных з Ягоным вучэньнем. Дзень падыходзіў да свайго завяршэньня, а сітуацыя ўсё больш напружвалася і Ісус, бачачы ўсё гэта, выйшаў з Ерусаліму да Лазара, каб, пасьля адпачынку, вярнуцца сюды заўтрашнім ранкам.
Падыходзячы да сьвятыні натоўп людзей, сярод якіх фарысэі ды кніжнікі трымалі нейкую жанчыну, якую, як быццам бы, злавілі на чужалостве. Калі Ісус падыйшоў, яны зьвярнуліся да Яго: «Настаўнік, гэтая жанчына злоўленая на чужалостве. Майсей жа ў Законе загадаў нам гэткіх каменаваць. А Ты што скажаш?»
На зьдзіўленьне прысутных, Ісус, прысеўшы, нешта загадкава пісаў пальцам на зямлі, разумеючы тое, што Яго правакуюць, каб абвінаваціць у парушэньні Закона Майсея. Але гэта ня той выпадак і Ісус, рэзка выпрастаўшыся, прамовіў да натоўпу: «Хто з вас бязгрэшны, няхай першы кіне камень у яе». Сказаўшы гэта, Ён зноў нахіліўся да зямлі і, ня бачачы натоўпу, працягнуў нешта пісаць на зямлі.
Праз хвіліну Ісус падняўся, але перад Ім стаяла толькі жанчына, якую прывялі сюды гебраі, бо, пасьля словаў Ісуса, натоўп хуценька разыйшоўся. Нібыта зьдзіўлена, Ён зьвярнуўся да жанчыны: «Жанчына! Дзе тыя, хто абвінавачваў цябе? Ніхто не асудзіў цябе?» І пачуўшы ад яе тое, што ніхто яшчэ гэтага не зрабіў, дадаў да Сваіх словаў: «І Я не асуджаю цябе; ідзі і больш не грашы». Ашаломленая такім простым ды цудоўным збаўленьнем жанчына пайшла, а Ісус увайшоў у сьвятыню, дзе Яго ўжо чакала нямалая колькасьць людзей.
Увайшоўшы да натоўпу Ісус адразу ж прамовіў да іх: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця». Калі Я і Сам пра Сябе сьведчу, праўдзівае сьведчаньне Маё, бо Я ведаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, адкуль Я прыходжу і куды іду. Вы судзіце паводле цела; Я не суджу нікога. А калі Я і суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, Які паслаў Мяне. І ў Законе вашым напісана, што сьведчаньне двух чалавек праўдзівае. Я Сам сьведчу пра Сябе, і сьведчыць пра Мяне Айцец, Які паслаў Мяне».
Фарысэі, якія былі тут, запыталі Яго: «Дзе Айцец Твой?» Ісус чакаў гэтага, а таму адразу ж адказаў ім: «Вы ня ведаеце ані Мяне, ані Айца Майго. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. Ваш бацька — д’ябал, і вы хочаце выконваць пажаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойца ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць хлусьню, гаворыць сваё, бо ён — хлус і бацька хлусьні. А калі Я кажу праўду, вы ня верыце Мне. Хто з вас давядзе Мой грэх? Калі ж Я кажу праўду, чаму вы ня верыце Мне? Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы таму ня слухаеце, што вы не ад Бога».
Ну гэта ўжо занадта і рукі фарысэяў ужо пацягнуліся за камянямі, а Ісус, прадбачыўшы гэта, выйшаў ад іх, накіраваўшыся ў бок Бэтаніі.
Пераначаваўшы ў Лазара, Ісус накіраваўся ў Капернаум, адкуль пайшлі ў місіянэрскае вандраваньне дванаццаць Ягоных вучняў і дзе Ён павінен быў іх сустрэць. Знаёмы шлях радаваў вока блакітнымі водамі Ярдана і аднаўляючыміся для жыцьця сялянскімі палеткамі.
Вясновае паветра ажыўляла навакольле даючы і чалавеку новую надзею на свае планы ды сваё жыцьцё на бліжэйшы час. Такі вось чалавечы ўздым адчуваў і Ісус, калі, бачачы ўсё гэта, планаваў Свае далейшыя дзеі пасьля сустрэчы з вучнямі ў Капернауме.
Увечары наступнага дня Ён дасягнуў Магдалы, дзе Яго цёпла сустрэлі родныя Яму людзі. Ісус вырашыў застацца тут на некалькі дзён, каб дапамагчы брату і дзядзьке падгатавацца да дзейнага рыбацкага сезону. Гэтыя дні, на беразе мора, былі для Ісуса часам супакою, але і часам вызначэньня Свайго дзеяньня ў бліжэйшым будучым.
Ісус атрымліваў вялікую асалоду ад таго, што Ён быў удзельнікам практычных дзеяў простага чалавека, бо Сам выходзіў з простага люду і добра разумеў тое, што было ў розуме гэтых людзей. Ісус, разам з братам Юдам, прыйшоў да дому Марыі, каб абвесьціць ёй пра тое, што на заўтрашнім ранку Ён пойдзе ў Капернаум і будзе вельмі ўдзячным на тое, што Марыя пойдзе разам з Ім, каб сустрэць Ягоных вучняў з іхняга вандраваньня.
Шлях з Магдалы да Капернауму ня вельмі доўгі і ўжо, каля поўдня, Ісус уваходзіў у родны дом, дзе Яго сустрэлі родныя Яму жанчыны. Пакуль маці гатавала на стол, Рут запрасіла Ісуса ў сад, дзе, радуючы вока, наліваліся ўжо бутоны будучых прыгажэйшых кветак. Гэта было цудоўным відовішчам ужо зараз, а якая прыгажосьць чакае іх у бліжэйшым часе?
На гэтым цудоўным пазітыве яны прайшлі ў дом, дзе іх чакала смачнейшая матчына страва і цудоўны адпачынак, які, тым ня меньш, суправаджаўся адказамі на пытаньні маці і Рут але асабліва Рут, якая ніколі ня бачыла Ерусаліму, хаця і многа чаго чула пра гэта ад маці, якая выхоўвалася ў Храме.
Наступныя ж дні Ісус працаваў у майстэрні Зэбядэя, каб умацаваць матэрыяльнае становішча родных Яму людзей, а таксама яшчэ і дакрануцца да той фізічнай справы, якая вельмі падабалася Ісусу.
І вось настаў той дзень, калі дванаццаць вучняў сустракалі Ісус і Марыя з Магдалы. Пасьля пачастунку ад Марыі, Ісус чакаема пачуў шмат пазітыўных гісторыяў, якія адбыліся пад час гэтай цудоўнай вандроўкі вучняў. Не было нічога адмоўнага і ўсё было так, як і было пажаданым іхнім Настаўнікам.
Некаторыя ж, адзінкавыя непажаданыя моманты гэтага вандраваньня, не маглі сапсаваць агульнай станоўчай карціны гэтага місіянэрскага мерапрыемства. Гэты дзень быў напоўнены эмацыйным дыялогам вандроўнікаў і падрабязным аповядам кожнай з шасьці групаў місіянэраў.
Ісус ня быў шматслоўным, больш слухаючы Сваіх вучняў і толькі зрэдку дадаючы да аповядаў Свае нейкія заўвагі. Тым больш, што гэтая сустрэча праходзіла на фоне зьвесткі пра тое, што тэтрарх Ірад усьмерціў Яна, сьцяўшы таму галаву. Значная колькасьць людзей назірала за гэтым сходам, калі Ісус вызначыў наступную сустрэчу праз тры дні, калі яны пойдуць у ваколіцы Бэтсаіды, дзе могуць сабрацца ўсе жадаючыя, каб паслухаць слова ад Ісуса.
Наступныя дні, як і заўсёды, Ісус працаваў, атрымліваючы вялікую асалоду, у майстэрні Зэбядэя, удасканальваючы некаторыя складаючыя рыштунку рыбацкай лодкі. Так і прайшлі гэтыя дні, калі настаў той дзень служэньня Ісуса і дванаццаці, якія ўмацаваліся ў сваім асабістым служэньні.
Бэтсаіда, горад на поўначы Галілейскага мора, быў, для большасьці вучняў, калі ня родным, дык добра знаёмым ад дзяцінства месцам, дзе квітнела жыцьцё ў сувязі з Галілейскім морам. Гэта ёсьць і горад Тамаша, які сустрэў Ісуса, каб пайсьці разам з усімі ў пустэльную частку, на ўсходзе ад гораду.
Не прайшло і некалькі гадзінаў, калі ўсю гэтую пустэльную даліну запоўніла мноства людзей, якія жадалі паслухаць Ісуса. Ісус і зьвярнуўся да іх, кажучы пра Божае Валадарства, у якім Бог жадае бачыць кожнага з іх. Перарываючы Сваю гаворку, Ісус аздараўляў тых хворых, якія апынуліся ў гэтым натоўпе. Але дзень няўмольна падыходзіў да свайго завяршэньня і таму вучні зьвярнуліся да Настаўніка, каб адпусьціць натоўп і каб тыя знайшлі ежу ды начлег у навакольных вёсках.
Ісус жа прапанаваў зьдзўленым вучням самім даць ім есьці нягледзячы на тое, што яны мелі з сабою толькі пяць хлябоў ды дзьве рыбы. Ён загадаў вучням рассадзіць людзей шэрагамі па пяцьдзясят. Такім вось чынам вызначылася тое, што колькасьць натоўпу склала каля пяці тысячаў чалавек. Ісус жа, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы і зірнуўшы ў неба, дабраславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раздалі натоўпу. Вучні кашамі разносілі такім вось чынам прыгатаваную Ісусам ежу і, дзіўная справа, ежы хапіла настолькі, што яшчэ і засталося дванаццаць кашоў пазасталых кавалкаў.
Калі ж людзі разыйшліся, застаўшыся з вучнямі на некаторы яшчэ час, запытаўся ў іх: «Кім называе Мяне натоўп?» Ісус ня вельмі зьдзівіўся адказу вучняў, пачуўшы ад іх наступнае: «Янам Хрысьціцелем, а іншыя — Ільлём; а іншыя — што адзін са старадаўных прарокаў уваскрос».
Пётр жа сказаў Ісусу тое, што асабіста яны лічаць Яго Хрыстом Божым. І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Шчасьлівы ты, Сымон, сын Ёны, бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Айцец Мой, Які ў небе. І Я кажу табе: Ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і брамы пекла не перамогуць яе. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана ў небе».
Ісус жа, выслухаўшы іх, строга загадаў ім нікому не гаварыць пра гэта, сказаўшы, што Сын Чалавечы мусіць шмат перацярпець, і быць адкінутым старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і будзе забіты, але на трэці дзень уваскрэсьне.
Але Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў забараняць Яму, кажучы: «Будзь міласьцівы да Сябе, Госпадзе! Няхай ня будзе гэтага з Табою!» Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне згаршэньне, бо думаеш не пра тое, што Божае, але пра тое, што чалавечае».
Да ўсіх жа сказаў: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, і бярэ крыж свой штодзень, і ідзе за Мною. Бо хто хоча збавіць душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той збавіць яе. Бо якая карысьць чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе самога загубіць, ці пашкодзіць сабе? Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх, таго Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй, і Айца, і сьвятых анёлаў. Кажу вам праўдзіва, ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Валадарства Божага».
Пасьля гэтае размовы Ісус вызначыў наступную сустрэчу праз тыдзень, калі яны пойдуць да гары Гэрмон. Частка вучняў засталася ў Бэтсаідзе, а іншыя пайшлі, разам з Ісусам, у Капернаум. Шлях ня быў доўгім, але і за гэты час Ісус пасьпеў адказаць вучням на некаторыя пытаньні адносна Ягонай вандроўкі ў Ерусалім і таго, што там адбылося. Сонца ўжо заходзіла, калі яны ўвайшлі ў Капернаум і разыйшліся па сваіх справах, каб, праз тыдзень, сустрэцца для далейшага служэньня.
Ад аўтара:
Ісус, вяртаючыся ў Галілею, быў у некаторым задуменьні, бо адчуваў пэўную варожасьць з боку Ерусаліму, але радасьць сустрэчы з роднымі Яму людзьмі ў Бэтаніі сагравала сэрца і давала надзею на цёплую сустрэчу з роднымі ды блізкімі Яму людзьмі.
Але Капернаум сустрэў Яго зусім ня радаснай весткай, якая казала пра тое, што ў Махероне пазбавіўся свайго жыцьця стрыечны брат Ян, які хрысьціў Ісуса ў Ярдане. Ян, які палаў нябесным агнём, раптоўна згас, абліты асабістай крывёю. Вялікі Прадвесьнік – найвялікшы з народжаных калі-небудзь жанчынамі,- большы чым прарок, быў забіты самым ганебным чынам.
Ірад Антыпа, якому, пасьля сьмерці Ірада Вялікага, дастаўся тэтрархат у Ітурыі і Перэі, быў слабым і нікчэмным валадаром, які толькі ганьбіў валадарскую пасаду. Жорсткі, падступны і любячы асалоду Ірад меў у сабе сумесь веры з забабонамі, а таму жахі грахоўнага сумленьня не збаўлялі яго ад злачыннасьці неспакойнай волі. Ён быў чалавекам, у якім аб’ядналася ўсё, што ёсьць дрэннага ў рымляніне, усходнім чалавеку і грэку.
Будучы, па службовых абавязках у Рыме, ён гасьцяваў у свайго брата Філіпа, які, не атрымаўшы спадчыну ад бацькі, жыў прыватным чалавекам у Рыме. Антыпа даволі арыгінальна заплаціў за гасьцёўнасьць Філіпа тым, што ўвёз з сабою ягоную жонку Ірадыяду.
Сам Ірад, тым часам, быў жанаты на дачцэ арабійскага валадара Арэты, але паабяцаў Ірадыядзе скасаваць гэты шлюб, чым сапсаваў свае адносіны з паўднёвым суседам на ўсё астатняе жыцьцё. Гэта было пачаткам канца Ірада Антыпы, бо з гэтага часу пачаліся для яго няўдачы, якія, праз некалькі гадоў, зрабілі яго валадаром без пасаду.
Ірадыяда сталася злым геніем разбурэньня ягонага жыцьця. Арабійская жонка, не стала чакаць разводу і, у абурэньні, зьбегла да бацькі ў Петру, што прывяло да вайны, дзе Арэта нанёс паразу Іраду, разбурыўшы некалькі гарадоў тэтрарха. Рэакцыя падданых была вельмі негатыўнай, а Ян і проста сказаў яму ў вочы: «Не належыцца табе мець яе». Такім чынам, пад уціскам Ірадыяды на Ірада, Ян і апынуўся ў вязьніцы тэтрарха.
Ішоў час і абарону для жыцьця Прадвесьніка складалі толькі нясьмеласьць ды рэшткі сумленнасьці Ірада Антыпы. Слабая, але ж абарона супраць глыбокай і ядавітай нянавісьці Ірадыяды, якая добра разумела тое, што голас Яна, нават і з вязьніцы, мог сарваць з яе злачыннай галавы валадарскую карону. Ірадыяда цярпліва чакала зручнага выпадку, каб падманам дасягнуць сваёй мэты. І гэты час настаў.
Усе валадары Ізраіля, пачынаючы ад Ірада Вялікага, пераймалі раскошу рымскіх імператараў, а таму часта ладзілі розныя піры і бліскучыя гадавыя сьвяты. Яны засвоілі і паганскі звычай сьвяткаваць свае народзіны. З гэтай нагоды Ірад і зладзіў пір для сваіх набліжаных, дзе не магло быць ніякай нястачы ў валадарскай раскошы. Такія піры ўзгадняліся з распутнымі звычаямі імперыі, аб’ядноўваючы ў сабе рымскае абжэрства і грэцкую пачусьцёвасьць.
Улічваючы ўсё гэта, Ірадыяда і вырашыла пачаставаць валадара, як і ўсіх гасьцей, прывабным відовішчам – танцам сваёй дачкі Саламеі. Калі ўдзельнікі піру наеліся ды напіліся, бліскучая сваёй прыгажосьцю Саламея выканала прыгожы танец перад усімі прысутнымі. Ірад, які ня толькі вельмі рачуўся ад гэтага дзеяньня, але і каб шыкануць перад прысутнымі сваёй шчодрасьцю, паабяцаў Саламеі любую ўзнагароду, нават і палову валадарства.
Саламея пабегла да маці, каб высьветліць памер паабяцанай узнагароды, а Ірадыяда толькі гэтага і чакала. Яна магла папрасіць шмат чаго каштоўнага, нават і палову валадарства, але, для гэтай жанчыны, помста была больш прыемнай чым вялікія багацьці. Можна толькі ўявіць тое, з якой злобнай асалодаю яна запатрабавала галаву Яна Хрысьціцеля.
Саламея і пайшла да Ірада з гэтым патрабаваньнем і, бяз усякага сумненьня, затрабавала наступнае: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысьціцеля». Ірад не чакаў такога ад Саламеі, але, дзеля свайго слова перад прысутнымі, загадаў выканаць тое, што патрабавала Ірадыяда праз Саламею. Так і адбылося, калі на залатой талерцы падалі ёй галаву прарока, моцнае слова якога ўтаймоўвала тысячы чалавечых сэрцаў.
Гэтая паўза чаканьня вынікаў абяцаньня Ірада была вельмі сумнай, бо не чакаў ён таго, што на такой ганебнай ноце завершыцца сьвяткаваньне ягоных народзінаў. Сумуючы ўсё што адбылося, ён безумоўна зразумеў тое, як лоўка ён быў абдураны сваёю каварнай каханкаю. Калі б у ім заставалася хоць кропля цьвёрдасьці, ён адмовіў бы гэтаму патрабаваньню, якое ніяк не супадала з ягоным абяцаньнем, бо жыцьцё аднаго чалавека немагчыма рабіць падарункам для другога.
Але найхужэйшае ўзяло верх, бо гордасьць і страх чалавечы саступілі загаду разбэшчанай хітрасьці і, у выніку гэтага, галава Яна апынулася на залатой місе ў руках Саламеі ды Ірадыяды.
Уладарны ды злобны нораў Ірадыяды быў для Ірада заўсёднаю мукай, а бязьмерная асабістая гордасьць – безумоўнай прычынай ягонага падзеньня. Яна пастаянна патрабавала ад Ірада таго, каб ён зьвярнуўся да цэзара Кая Калігулы, каб той узвысіў ягоны статус тэтрарха да паўнавартастага валадара.
Але ў сямействе Ірада Вялікага ніякага ладу не было і таму Ірад Агрыпа паслаў у Рым свайго слугу Фартуната для абвінавачваньня Антыпы ў здрадніцкім настроі супраць цэзара. Тэтрарх ня здоліў абараніцца супраць гэтых абвінавачваньняў і быў высланы ў Галію, у месца непадалёк ад Гішпанскай мяжы.
За ім паехала і Ірадыяда, па невядомай нам прычыне, дзе яны і жылі да канца сваіх дзён, памершы ў невядомасьці. Што ж тычыцца Саламеі, дык яе далейшы лёс невядомы, хаця і хадзілі пэўныя чуткі пра тое, што яе, у рэшце рэшт, напаткала раньняя ды жудасная сьмерць.
Служэньне ж Ісуса, нягледзячы на нападкаўшае гора ад страты брата Яна, працягвалася. І мы, разам з вучнямі, пойдзем з Ісусам да гары Гэрмон, дзе павінны будуць адбыцца незвычайныя рэчы.
Свидетельство о публикации №226070901877