Святая крэпасць
Палітая крывёй зямля.
Спагада ў душы вітае,
Гучыць прыгожай нотай «ля».
За кожным крокам – успаміны,
Калісьці бацька працаваў.
Парыў меў добры ён, нястрымны,
Цягнуўся цяжкай працы вал.
За Бугам жа стаялі немцы,
Знявага, здзек ішоў ад іх.
З інакшай мовай чужаземцы,
Сыходзіць боль з радкоў маіх.
Яны смяяліся ўголас,
Што хутка пройдуць праз раку.
Чырвонаармеец нібы колас,
Паразу хутка прадракуць.
Калі ж змаганне пачалося,
Ашаламіць не змог чужак.
Не людзі гэта – падалося…
Героі – не зламаць ніяк.
Былі ў крэпасці над Бугам…
Зямля, палітая крывёй.
Цягнуліся там думкі цугам –
Героі вы зямлі маёй.
Свидетельство о публикации №226072600478
Низкий им поклон до земли.
Спасибо, Татьяна за память. Замечательные стихи.
С уважением,
Галина Поливанова 26.07.2026 20:44 Заявить о нарушении