Тры нелюбовi. Частка трэцяя

Тры нелюбовi. Частка трэцяя

Адразу абмоўлюся, што нелюбоў у мяне выклікае не сама карова, як такая, а абавязкі, звязаныя з яе ўтрыманнем.

У шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя наяўнасць у дапаможнай гаспадарцы буйной капытнай жывёлы забяспечвала здавальняючае харчаванне членаў сям’і. У той час карова мелася практычна ў кожнага поўнага сямейства, якое складалася, як правіла, з пяці-сямі чалавек.

Для нашай сям’і, двое дарослых і пяцёра дзяцей, карова была карміцелькай.
Узроставыя чытачы, мяркую, памятаюць вадзяністае блакітнаватае разліўное малако і падабенства смятаны, якія пастаўляліся ў гандлёвыя кропкі ў саракалітровых малочных бідонах. Кратнасць іх завозу ў наш пасёлак – тры разы на тыдзень; якасць – ніжэй за сярэдні ўзровень.

Малочныя прадукты заўсёды былі ў дастатку ў нашым доме, за выключэннем двух месяцаў – запускам каровы перад ацёлам. На гэты час мама дамаўлялася з якой-небудзь суседкай на два-тры літры штодзённага бязплатнага малака; перад ацёлам суседскай каровы жанчыны абменьваліся ролямі малочных “донара і рэцыпіента”.

Калі гешэфт (выгадная здзелка, ням. – заўв. аўт.) не мог быць ажыццёўлены па нейкіх прычынах, сям’я абыходзілася магазіннымі прадуктамі. Яны праходзілі некалькі этапоў “апрацоўкі”, уключаючы заключнае развядзенне вадой у гандлёвай кропцы і мелі густ, які аддалена нагадваў густ арыгінала.
 
 У канцы пяцідзясятых гадоў бацьку, які скончыў у пасляваенны час Вышэйшую партыйную школу, накіравалі на працу сакратором партыйнай арганізацыі ў калгас, размешчаны непадалёк ад Целяхан, месца пастаяннага пражывання нашай сям’і. Пытанне, ехаць ці не ехаць, не стаяла – у пяцідзясятыя гады ўказанні “кіруючай і накіравальнай” камуністычнай партыі не абмяркоўваліся.

Сям’і – двое дарослых і, у той час, чацвёра дзяцей – прыйшлося пакінуць уласную хату ў пасёлку і пасяліцца ў здымным жыллі маленькай вёсачкі Караная.

 Уладкаваліся на новым месцы, пазнаёміліся з суседзямі, дзяўчынкі завялі сябровак; жыццё працягвалася.

Аднойчы ўвечары мама, заўзяты праціўнік пераезду сям’і ў вёску, якая не мела школы, прамовіла:

– А не так ужо і дрэнна ў вёсцы: выпусціў карову за вароты і адразу ж – выган! Падаіла, і няхай зноў пасецца!

Сапраўды, вёску атачалі заліўныя лугі, багатыя відавай разнастайнасцю траў, якое ўключала некалькі дзясяткаў раслін. І адзіная прэтэндэнтка на сакавіты і апетытны разнатраўны корм – наша карова сіментальскай пароды Маруся.
 
Я не ведаю, чаму імя маёй старэйшай сястры супала з мянушкай каровы. Магчыма, карміцелька была набытая ў папярэдняга ўладальніка ўжо з гэтай мянушкай.

Да поўдня вымя выдаенай раніцай карміцелькі ўжо не магло ўтрымліваць малако; надыходзіў час другой, а неўзабаве – і трэцяй дойкі. Амаль як у мультфільме рэжысёра Івана Ефімцава “Як стары карову прадаваў”: “Не выдаіш за дзень, стоміцца рука!”

Менавіта ў той час я добра ўразумела сэнс выразу: “малочная рака, кісельныя берагі”.

 Малочныя рэкі трэба было перапрацоўваць. Бацька знайшоў рашэнне: набыў сепаратар малака (механічнае прыстасаванне для раздзялення малака на розныя фракцыі – заўв. аўт.), што значна аблегчыла яго перапрацоўку. Рацыён сям’і папоўніўся сліўкамі, смятанай і сметанковым маслам, тварагом і дамашнім сырам.
 
Сырадой з выпечаным мамай у рускай печцы падавым жытнім хлебам на заквасцы, была любімай ежай усей сям’і. Уключаючы мяне, чатырохгадовае дзіця; нелюбоў да ідэальнага прадукта харчавання прыйшла да мяне значна пазней.

 Пасля вяртання ў Целяханы сепаратар за непатрэбнсцю быў адкладзены да лепшых часоў. Прадуктыўнага вытворца малака Марусю нібы падмянілі; малочныя рэкі абмялелі.

Праз шмат гадоў ад старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалая Язубца я часта чула фразу:

– Малако ў каровы на языке.

Да таго часу я ўжо разумела, што гэта абазначае; у дзяцінстве ж не здагадвалася аб прычынах зніжэння каровай вытворчасці малака. Ды і не ўнікала ў праблему, былі іншыя важныя справы: гульні ў класікі, скакалкі, памежнікі, казакі-разбойнікі, купанні… Ды і наогул, дашкольніцы-жэўжыку няма калі было аналізаваць Марусіны “недапрацоўкі”!

 Даенне – заключны этап у цяжкім працэсе догляду за каровай, якому папярэднічаюць выпас, назапашванне кармоў, сваечасовая ачыстка і ўтрыманне ў парадку стойла – усяго і не пералічыш.

 Прашу прабачэння ў чытача за такое падрабязнае “увядзенне ў прадмет”, неабходнае для разумення прычын фарміравання трох маіх несімпатый.
 
У гады маёй вучобы ў школе і інстытуце праблем з выпасам кароў не было. Па тэрытарыяльнай адзнаке фарміраваўся статак з кароў і маладняку; наймаўся вопытны пастух з навучаным сабакам. Задача гаспадыні – да вызначанага часу выгнаць карову да статка, а ўвечар – сустрэць.

Першарадным складнікам утрымання каровы было забяспячэнне яе кармамі на зіму; летам не было важней справы, чым сеназагатоўкі.

У іх ўдзельнічала ўся наша сям’я: бацькі і дзеці, а пасля – зяці і ўнукі. Касіў толькі бацька, некалькі разоў яму дапамагала старэйшая сястра Марыя. А пераварочваць (варушыць) і зграбаць скошаную траву ездзіла ўся сям’я. У гарачыя дні наша брыгада ўмудралася перавярнуць, згрэбці высахлае за дзень сена, укласці яго ў стог або пагрузіць на трактар, адвесці дадому і складаваць на вышках хлява.

Для паляпшэння запаўнення дапаможнага памяшкання ўвесь час патрабавалася ўшчыльненне сена, што і забяспечвалі па чарзе тры сястры па меры падачы бацькам грубага расліннага фуража.

Выгрузіўшы сена ў двары, на гарышча першапачаткова адпраўлялася адна са старэйшых сясцёр, Марыя ці Таня.
 
Вялізнымі купамі падаючы наверх сена, бацька прыспяшаў:

– Хутчэй, хутчэй, хутка дождж пойдзе!

Калі заставалася мізэрная вольная прастора пад дахам хлява, наступала мая чарга. Па драбінках я залазіла на “верхатуру” і, практычна лежучы, спрабавала запоўніць сенам невялікія вольныя прасторы. Пры гэтым бесперапынна канючыла:

– Тата, тут ужо зусім няма месца!

– Ёсць, Нэлька, шукай, абавязкова знойдзеш! – не звяртаў увагі на маё хныканне бацька.
 
 І сапраўды, знаходзілася: усё прывезенае сена змяшчалася ў невялікім па памерах гарышчы.
 
 Пасля складзіравання фуражу працаўнікі адпраўляліся на канал Агінскага, які знаходзіцца прыкладна за трыста метраў ад нашага дома. І доўга плёскаліся ў ім, змываючы з сябе рэшткі сена, нясцерпную спякоту і стомленасць…

Працяг http://proza.ru/2026/07/27/813


Рецензии